Темы

Да адпачынку гатовы

Да адпачынку гатовы
Для зручнага адпачынку на Лодачнай станцыі

Як і ў папярэднія гады, у Глускім раёне рашэннем райвыканкама вызначаны чатыры зоны адпачынку. На Лодачнай станцыі ў Глуску і на возеры Ольніца можна і адпачываць, і купацца, а вось на Байлюках і на Лысухе купацца забаронена, там ёсць і адпаведныя папераджальныя надпісы.

Надвор’е пакуль што не схіляе да купання і ўвогуле да выездаў на прыроду, але парадак на тэрыторыях усіх чатырох месцаў адпачынку ўжо павінен быць наведзены адказнымі за гэта арганізацыямі. На Лодачнай “гаспадарыць” мясцовы “Жылкамгас”, Байлюкі і Лысуха — пад прыглядам лясгаса, шэфства над Ольніцай узяла ПМК-86 “Вадбуд”.

Зона адпачынку на возеры Ольніца: рамантавалі, касілі, што трэба, фарбавалі, зламаныя лаўкі і сталы аднавілі

Дык вось, тэрыторыі абкошаны, галлё і смецце прыбраны, лаўкі, сталы ў альтанках, дзе была патрэба, пафарбаваны, месцы для развядзення вогнішчаў маюцца, ёсць нават пляцоўкі для гульні ў валейбол. Хутка павінны прыехаць вадалазы, каб абследаваць дно і пачысціць ад смецця і небяспечных прадметаў акваторыю пляжа на Пцічы ў раёне Лодачнай і на возеры Ольніца. З пачатку купальнага сезона, які афіцыйна адкрываецца 1 чэрвеня, на Лодачнай станцыі таксама запрацуе выратавальны пост: у будні — з 15 да 19 гадзін, у выхадныя і святочныя дні — з 11 да 19. Адным словам, прыходзь і адпачывай. Пажадана толькі, каб адпачынак быў культурны, каб тыя, хто прыйдзе пасля, не заспелі адны толькі разваліны ды абломкі. Бо, напрыклад, на возеры Ольніца, расказаў дырэктар “Вадбуда” Міхаіл Былінскі, ні сталоў, ні паловы лавачак на пачатку гэтага сезона ўжо не было — іх таварышы адпачываючыя разабралі і тут жа спалілі на вогнішчах. Нават, прабачце, прыбіральню пачалі разбіраць на дровы. Прыйшлося, такім чынам, не рамантаваць старое, а рабіць новае. Давайце берагчы зробленае для нас і добры настрой адзін аднаго!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ і ПМК-86 “Вадбуд”

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость