Темы

Да настаўніцы — у яе юбілей. Восьмага верасня жыхарцы Глуска Любові Міхайлаўне Валчок (Архіпцовай) споўнілася 90 гадоў

Да настаўніцы — у яе юбілей. Восьмага верасня жыхарцы Глуска Любові Міхайлаўне Валчок (Архіпцовай) споўнілася 90 гадоў

Больш за 20 гадоў Любоў Міхайлаўна працавала настаўніцай пачатковых класаў у сярэдняй школе № 2 Глуска. За час сваёй працы яна здолела залажыць крэпкі падмурак ведаў, дала дарогу ў сталае жыццё сотням школьнікаў, вучыла быць добрымі, сумленнымі людзьмі.

Акрамя таго, юбілярка носіць ганаровае званне “Праведнік народаў свету”, якое было прысвоена Любові Міхайлаўне і яе маці Надзеі Міхайлаўне ў 1998 годзе за тое, што падчас Вялікай Айчыннай вайны яны выратавалі ад смерці яўрэйскую дзяўчынку.

У святочны дзень юбілярку павіншавалі дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак, былая вучаніца Любові Міхайлаўны  Вольга Калошка, ад усіх настаўнікаў — школьны прафсаюзны лідар Галіна Усік і былая калега Кацярына Кандрусевіч. Падзячнае пісьмо ад Глускай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі з удзячнасцю за шматгадовую працу Любові Міхайлаўне ўручыла Алена Ахрэмчык.  Да віншаванняў далучыўся таксама былы рэдактар раённай газеты Навум Сандамірскі. У свой час ён неаднаразова на старонках газеты пісаў пра подзвіг Надзеі і Любові Архіпцовых. Мы ж, у сваю чаргу, таксама прысвецім Любові Міхайлаўне асобны матэрыял — чакайце яго ў адным з бліжэйшых нумароў.

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость