Темы

Да юбілею вобласці

У панядзелак, 15 студзеня, будзе адзначацца 80 год з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці. Гэтай падзеі прысвечаны публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і ў нашай раённай газеце, да гэтай даты прымеркаваны спартыўныя мерапрыемствы, творчыя конкурсы і дабрачынныя акцыі. Не так даўно мы пісалі пра тое, што ў Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пачало працаваць аддзяленне для набыцця жыццёвых навыкаў. Восем выхаванцаў інтэрната засяліліся ў гэтае аддзяленне ў снежні, засяленне было прымеркавана да акцыі “Эстафета добрых спраў”, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Магілёўскай вобласці. Таксама ў рамках гэтай акцыі былі адкрыты яслі-сад у Магілёве, а дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Дрыбінскім раёне атрымаў у падарунак ад аблвыканкама спартыўны інвентар і тэнісны стол.

На наступным тыдні ў школах Глускага раёна пройдуць класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя юбілею вобласці, у біблія-тэках будуць арганізаваны тэматычныя выставы літаратуры, вікта-рыны для знаўцаў роднага краю. Непасрэдна 15 студзеня ў Глуску адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Воінскай Славы. Акрамя гэтага, у дваццатых чыслах студзеня ў кінатэатры “Арыён” мае адбыцца вялікі канцэрт да 80-годдзя Магілёўскай вобласці, падрыхтаваны артыстамі раённага Дома культуры.

Последние новости

Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем