Темы

Для захавання спадчыны

Для захавання спадчыны

З 10 па 13 лістапада ў Магілёве адбудзецца IV Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Дзеячы культуры і мастацтва Магілёўшчыны і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, Францыі, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Румыніі і іншых краін збяруцца ў Магілёве, каб аб’яднаць сілы тэарэтыкаў і практыкаў сваіх краін для вырашэння праблем захавання традыцыйнай культуры. У рамках форума адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі і праблемы захавання і актуалізацыі”.

За тры дні на Магілёўшчыне будуць праведзены разнастайныя выставы, канцэрты, майстар-класы творчых калектываў, выезды ў рэгіёны вобласці па азнаямленні з вопытам работы ўстаноў культуры і мастацтва. Таксама ўдзельнікамі форума будуць абмяркоўвацца і вызначацца шляхі далейшага міжнароднага культурнага супрацоўні-цтва.

Адзначым, што ў сёлетнім мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Глускага раёна. Так, на выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскай вобласці “Талака майстэрства” запрошаны майстры з Заеліцкага Дома рамёстваў Соф’я Меснік (аплікацыя саломкай), Аляксей Меснік (лазапляценне) і Уладзімір Станкевіч (бондарства). Усе яны — пераможцы абласнога конкурсу “Залаты майстар”. Акрамя таго, падчас урачыстага адкрыцця IV Міжнароднага форума, якое адбудзецца 11 лістапада, выступіць фальклорны калуктыў “Ольніца” Дуброўскага сельскага клуба. Тут жа будзе і прэзентацыя купальскага пояса, які пакажуць 23 ткачыхі вобласці, сярод іх — метадыст Заеліцкага Дома рамёстваў Наталля Грашчанкава.

Увогуле, праграма мерапрыемства даволі насычаная і цікавая. І тое, што сустрэча народных майстроў, дзеячаў культуры і спецыялістаў па фальклору праводзіцца ўжо не першы раз — найлепшае сведчанне таго, што культурная спадчына нашых дзядоў і пра-дзедаў не згіне ў небыццё, а будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне нашым нашчадкам.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Происшествия

Трагедия на акватории в Речицком районе

7 июля 2025
Читать новость
Культура

Как глусчане отметили праздник Купалье. Фоторепортаж

7 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: за 20 лет Президентский спортивный клуб успешно реализовал сотни масштабных проектов

7 июля 2025
Читать новость
Актуально

С 8 по 10 июля ГАИ проведет комплекс профилактических мероприятий

7 июля 2025
Читать новость
Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость