Темы

Дні вызвалення

Заўтра мы будзем адзначаць 71-ю гадавіну вызвалення Глускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тры страшныя гады доўжылася акупацыя нашай маленькай радзімы. Няма на Глушчыне такой сям’і, якую б не зачапіла вайна. На фронт пайшлі шэсць з паловай тысяч глушчан, 4 725 не вярнуліся да сваіх сем’яў. Больш як тры тысячы мірных жыхароў загінулі ад рук фашыстаў, амаль паўтары тысячы — адпраўлены на прымусовыя работы ў Германію. Шэсць вёсак нашага раёна паўтарылі лёс Хатыні і былі спалены разам з жыхарамі.

Глушчане мужна змагаліся з ворагам на фронце, таксама падчас акупацыі на тэрыторыі раёна дзейнічалі падпольныя групы, партызанскія атрады. У чэрвені 1944 года пры вызваленні іх дапамога спатрэбілася наступаючай Чырвонай Арміі. Партызаны на шляху адступлення акупантаў ладзілі засады ў лесе каля вёсак Бабровічы, Малкава і іншых. Нечаканае з’яўленне народных мсціўцаў на пазіцыях немцаў выклікала сярод іх паніку.

На досвітку 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала Канстанціна Ракасоўскага перайшлі ў наступленне пры актыўнай падтрымцы штурмавікоў, бамбардзіроўшчыкаў і танкаў. Пачалася аперацыя “Баграціён”. Састаўной часткай першага яе этапу з’яўлялася Бабруйская аперацыя, у хо-дзе якой намячалася вызваліць Бабруйск, Глуск і іншыя населеныя пункты. Войскам была пастаўлена задача: ударамі з двух раёнаў акружыць і разграміць жлобінска-бабруйскую групоўку ворага, а потым развіваць наступленне ў напрамку Мінска і Баранавіч.

Тэрыторыя Глускага раёна знаходзілася ў асноўным у зоне дзеянняў 28-й арміі і конна-механізаванай групы, з якімі ўзаемадзейнічалі воіны 65-й арміі і 1-га гвардзейскага танкавага корпуса. Конна-механізаваная група наступала ў паўночна-заходнім накірунку і к 26 чэрвеня выйшла да ракі Пціч у раёне Глуска і месцамі фарсіравала яе. Танкі таксама імкліва рухаліся наперад і да канца дня 25 чэрвеня, прайшоўшы з баямі25 км, захапілі пераправу цераз раку Пціч каля вёскі Гарадок і перарэзалі ворагу шашу Бабруйск — Слуцк.

Раніцай 27 чэрвеня байцы 295-га стралковага палка, якім камандаваў падпалкоўнік Андрэй Максімавіч Валошын, падышлі да паўднёва-ўсходняй часткі Глуска і сумесна з коннікамі-кубанцамі завязалі бой з часцямі 35-й нямецкай пяхотнай дывізіі. Немцы аказалі жорсткае супраціўленне, але савецкія воіны адбівалі адну вуліцу за другой. Байцы 293-га стралковага палка пад камандаваннем П. І. Сіненкі вялі ўпарты бой на паўднёвай ускраіне райцэнтра.  У гэты ж час стралкі і кавалерысты, абыходзячы Глуск справа і злева, акружалі групоўку праціўніка і вызвалялі вёскі раёна. Вялікую дапамогу наступаючым часцям аказвалі лётчыкі 299-й штурмавой авіядывізіі, якія нанеслі бомбавыя ўдары па агнявых кропках ворага ў раёне сярэдняй школы, у паўночна-ўсходняй частцы і па цэнтры мястэчка ў раёне касцёла. Пяхоту і конніцу таксама падтрымлівалі агнём артылерысты 183-га палка. Пасля зладжанага масіраванага ўдару нашай арміі вораг з вялікімі стратамі ў жывой сіле і тэхніцы пачаў адыходзіць у напрамку Завалочыц, Сіманавіч і далей на Старыя Дарогі, Слуцк.

Бой за Глуск працягваўся каля пяці гадзін, і, нарэшце, к зыходу дня 28 чэрвеня ўся тэрыторыя нашага раёна была вызвалена. Найбольш моцныя баі падчас вызвалення Глушчыны адбыліся ў раёне вёсак Зелянковічы, на пераправах цераз раку Пціч каля вёсак Халопенічы, Бярозаўка, Падлужжа, Жалвінец, а таксама за Дасціжэнне, Падзамшу, Баянава, Гарадок, Зубарэвічы. У выніку баёў за Глуск праціўнік страціў да ста чалавек салдат і афіцэраў. Савецкай арміяй былі захоплены боепрыпасы, зброя, гаруча-змазачныя матэрыялы і іншы ваенны рыштунак.

За праяўленую мужнасць і адвагу пры вызваленні Глуска і раёна ад акупантаў многія чырвонаармейцы, салдаты і афіцэры,  былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а камандзір 295-га палка Андрэй Максімавіч Валошын удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Вось так на глускую зямлю прыйшло вызваленне.  З вялікай радасцю сустракалі жыхары мястэчка і вёсак нашага раёна чырвонаармейцаў: кветкі, пацалункі, словы ўдзячнасці, радасць на  тварах людзей. Але ўсе ведалі, што вайна не скончана. Да поўнага разгрому фашыстаў заставаўся ячшэ амаль год.

Падрыхтавала

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем