Темы

Добры адпачынак у прыгожым месцы

Добры адпачынак у прыгожым месцы

Калі мы запыталіся ў дзяцей, якія мерапрыемствы ім больш за ўсё падабаюцца ў лагеры, то на першым месцы па папулярнасці аказалася дыскатэка. Ды ці варта гэтаму здзіўляцца: калі яшчэ з задавальненнем танчыць, як не ў маладосці, і дзе яшчэ такія нефармальныя зносіны, як не на танцавальнай пляцоўцы, тут табе і магчымасць выліць энергію, набрацца станоўчых эмоцый. Зрэшты, наконт апошняга ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Гарадок” шмат чаго прадугледжана і на працягу ўсяго дня.
— План штодзённых мерапрыемстваў у нас складзены такім чынам, — гаворыць начальнік лагера Андрэй Мазалеўскі, — каб дзеці былі заняты практычна ўвесь час. Да абеду мерапрыемствы праходзяць па атрадах, вечарам усе збіраемся на калектыўныя агульналагерныя справы, бывае, што прымаем у сябе гасцей або самі ідзём да суседзяў — у лагер “Пціч” ці санаторый “Космас”. Вось і сёння ў нас такая вандроўка — з “Космасам” будзем спаборнічаць у спартландыі.
І праўда, дыскатэка была першай, але далёка не адзінай справай, якая падабаецца юным адпачываючым. Расказвалі яны і пра эстафеты, пра адшукванне пікетаў на маршрутах, пра спаборніцтвы паміж атрадамі і яшчэ шмат пра што цікавае, што запомніцца ім на гэтай вясёлай трэцяй змене. Доўжыцца яна з 15 ліпеня па 1 жніўня, адпачываюць тут зараз 85 хлопчыкаў і дзяўчынак: два атрады школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў, і па адным ва ўзросце ад 11 да 13 і ад 14 да 17 гадоў. Працуюць з імі 15 педагогаў, амаль усе — настаўнікі мясцовых школ, але былі і студэнты, што адпрацоўвалі летнюю практыку, а потым засталіся і працуюць далей.
Дарэчы, падабаецца тут не толькі дарослым, але, што самае галоўнае, і дзецям, а некаторыя з іх, напрыклад, Таня Сеўрук, Дзіма Тарасевіч, Косця Костка, Руслан Рудкоўскі, Аляксандра Мікуліч у “Гарадок” ездзяць кожны год — ад трох да пяці, а некаторыя нават і да дзесяці разоў ужо пабывалі тут, і заўсёды вяртаюцца з новымі ўражаннямі і новымі знаёмствамі. Не першы год працуе начальнікам лагера Андрэй Міхайлавіч Мазалеўскі, і на пытанне, ці падабаецца тут яму, адказаў пытаннем жа: маўляў, калі б не падабалася, то хіба ездзіў бы сюды ўжо трэці год запар?
Яно і праўду сказаць, месца тут прыгожае, умовы пражывання добрыя, бо штогод праводзіцца поўны касметычны рамонт, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя, абнаўляецца абсталяванне — як правіла, за кошт штогадовых рэспубліканскіх суботнікаў. Скажам, на гэты сезон для патрэб лагера набылі электрапатэльню, электрамясарубку, халадзільнік, пліту і воданагравальнік, і гэта істотны ўклад працоўных раёна ў дзіцячае аздараўленне. А што ім яшчэ патрэбна, акрамя цікавага баўлення часу, каб за лета добра адпачыць і набрацца сіл? Бяспека і добрае харчаванне. І тое, і другое ў “Гарадку” таксама прадугледжана: на тэрыторыі лагера арганізавана кругласутачнае дзяжурства міліцыянера, а харчаванне — пяціразовае: снеданне, абед, полудзень і дзве вячэры, так што прагаладацца не паспяваюць. А калі што, дык клапатлівыя бацькі прывязуць што-небудзь смачненькае падсілкавацца — колькі тут ад таго Глуска. Адно шкада — трэцяя змена, лічы, ужо завершана. Але ж праз колькі дзён (з 5 жніўня) пачнецца чацвёртая. І зноў “Гарадок” расчыніць свае дзверы перад юнымі адпачываючымі — было б у іх жаданне, а ў бацькоў магчымасці.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем