Темы

Дзень доблесці і славы

Дзень доблесці і славы

Прыгожы май у гэтым годзе — сонечны, цёплы, зялёны, квяцісты і, як заўсёды, радасны. Радасны ад свят, што, як ніколі шчодра, выпалі на першыя дні гэтага месяца. І заўсёды сярод іх на асаблівым рахунку стаіць Дзень Перамогі, дзень усенароднай памяці пра май 1945 года і пра тыя страшныя тысячу чатырыста васямнаццаць дней і начэй вайны, якая пакінула свой след у кожнай беларускай сям’і. Гэта свята аб’ядноўвае нас, яно адно на ўсіх, як адна на ўсіх была 68 гадоў назад Перамога.
Традыцыйна ў Глускім раёне святочныя мерапрыемствы да 9 Мая пачаліся яшчэ напярэдадні ўскладаннем вянкоў і кветак да помнікаў і воінскіх пахаванняў. А непасрэдна ў дзень Перамогі, раніцай, святочныя калоны сабраліся на плошчы і пад гукі марша, з флагамі і кветкамі рушылі да помніка “Воінская Слава”, у многіх на грудзях былі чырвона-зялёныя банцікі з георгіеўскімі стужкамі, павязаныя ў рамках акцыі БРСМ “Дзякуй за Перамогу!”. Сімвалічным здалося і тое, што на самым пачатку мітынгу над месцам яго правядзення ў блакітным небе лёталі буслы, быццам дэманструючы моц сваіх крылаў, радасць і спакой. 9 мая 1945 года стаў для нашага народа днём доблесці і славы, днём завяршэння страшнай і жорсткай вайны, і зараз, праз дзесяцігоддзі, ён застаецца для нас светлым святам гераізму нашых дзедаў і бацькоў, трыумфам свабоднага і мірнага жыцця.
“Сёння наша памяць звернута да тых, — адзначыў у сваім дакладзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, — хто сваім ратным подзвігам і гераічнай працай набліжаў гэту светлую дату. Нізкі паклон савецкаму салдату, які вынес на сваіх плячах увесь цяжар вайны, прынёс свабоду роднай зямлі. Разам з гэтым мы смуткуем па тых, хто не дажыў да светлага дня вызвалення, і славім усіх, хто, нягледзячы на раны і паважаны ўзрост, і сёння застаецца ў страі”. Усё далей і далей адыхо-дзяць у мінулае гады вайны, да болю хутка радзеюць рады ветэранаў, зараз у Глускім раёне пражываюць 42 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, толькі ім вядома сапраўдная цана перамогі, толькі яны ведаюць, што 9 Мая — гэта не проста гістарычная дата, а дзень, які нельга забыць. У памяць пра загінуўшых — хвіліна маўчання, у гонар былых салдат — святочны салют і дзясяткі каляровых шарыкаў, выпушчаных у неба праўнукамі вызваліцеляў. Як і заўсёды, прыгожай, музычнай і вельмі кранальнай была праграма святочнага мерапрыемства, што праходзіла ля помніка “Воінская Слава”: песні-ўспаміны, песні-прывітанні, песні-малітвы гучалі з імправізаванай сцэны, лепшыя артысты раёна дарылі свой талент ветэранам, узнімалі настрой усім удзельнікам урачыстасці. Не пагоршыўся ён і тады, калі святкаванне Дня Перамогі перамясцілася ў цэнтр Глуска. Спартсмены раёна свае перамогі на спартыўных пляцоўках, паказальныя выступленні і масавы лёгкаатлетычны крос прысвяцілі Вялікай Перамозе. Мясцовыя кааператары наладзілі шчодрую ярмарку, а артысты прадаўжалі радаваць усіх удзельнікаў свята сваімі выступленнямі. Цёпла і сонечна, насычана і радасна прайшоў дзень 9 Мая ў Глуску. Мы ўсе, хто жыве, вучыцца і працуе сёння, з гонарам называем сябе нашчадкамі Перамогі. Мы назаўсёды захаваем у нашых сэрцах памяць пра подзвіг пераможцаў. Інакш і не павінна быць, не можа быць іначай!

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Власть

5 мая — День печати. Поздравления от руководства района

5 мая 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость