Темы

Гэты дзень запомніцца

Гэты дзень запомніцца

Гонар атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Дзень Канстытуцыі з рук кіраўніка раёна Уладзіміра Царыкава выпаў у гэтым годзе вучням гімназіі, першай і другой школ Глуска, якія дабіліся добрых вынікаў у вучобе, спорце альбо актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Гэта Карына Арцёмчык, Таццяна Лугіна, Аляксандр Вяргейчык, Кацярына Януш, Алена Сокал, Лізавета Дзяшчэня з СШ № 1, Ангеліна Фёдарава, Маргарыта Галамака, Ілона Дзяшчэня, Крысціна Жукава, Кацярына Ганчарова, Вераніка Сіндзікевіч — вучаніцы СШ № 2, а таксама гімназісты Іван Буеўскі, Аляксандра Атлас, Міхаіл Глаз, Кацярына Братчэня, Дзмітрый Ліпскі, Аляксандра Марціновіч, Уладзіслаў Селіванаў і Юлія Рашкевіч.

Звяртаючыся да маладых глушчан, старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў падкрэсліў, што стаць паўнапраўнымі грамадзя-намі Беларусі не толькі пачэсна, але і адказна. Краіна чакае ад іх добрых ведаў, якія пойдуць на карысць беларускаму народу.

У сваю чаргу рабяты, ад імя якіх гаварыла вучаніца школы нумар адзін Алена Сокал, запэўнілі, што яны цэняць тое, што краіна стварыла добрыя ўмовы для іх вучобы, творчага развіцця, дае магчымасць здзейсніць свае мары. Таму яны стараюцца быць дастойнымі грамадзянамі, любяць сваю Беларусь і ганарацца ёю.

Юнакоў і дзяўчат, якія былі запрошаны ў райвыканкам на святочны сход з нагоды Дня Канстытуцыі, павіншавалі пракурор Глускага раёна Леанід Палевіч, першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Андрэй Пераплаўчанка, першы сакратар раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Стаўская. Таксама вучням расказалі аб гісторыі стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноўных палажэннях. Цікава было даведацца і аб тым, што першы пашпарт з’явіўся яшчэ ў XV стагоддзі ў Германіі, і да нашых дзён пашпарт з’яўляецца галоўным дакументам кожнага чалавека.

Ірына ГРАМЫКА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость