Темы

… І з нагоды юбілею

… І з нагоды юбілею

Сямнаццаць год узначальваць адну з буйнейшых арганізацый раёна, ды яшчэ такую шматпрофільную, як УКП “Жылкамгас”, — справа няпростая. Між тым менавіта такі тэрмін на пасадзе дырэктара тут працуе Генадзь Селівестравіч Шумін, і працуе плённа, паспяхова. Глускае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас” — на добрым рахунку ў вобласці, сярод іншых прадпрыемстваў галіны ўтрымлівае лідыруючыя пазіцыі, пастаянна пашырае і ўдасканальвае спектр аказваемых насельніцтву паслуг. І ў гэтым несумненная заслуга кіраўніка, яго асабістых і дзелавых якасцяў. Так зазначыў падчас нечарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта старшыня выканкама Юрый Дымша і ўручыў дырэктару Глускага “Жылкамгаса” Генадзю Шуміну Ганаровую грамату Глускага раённага выканаўчага камітэта, кветкі і прэмію. Гэтай узнагароды Генадзь Селівестравіч удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і з нагоды юбілею. Выказваючы словы віншавання, кіраўнік раёна пажадаў юбіляру далейшага плёну ў працы, моцнага здароўя і вялікага асабістага шчасця.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость