Темы

Каб адчуць сваю прыналежнасць да гісторыі

Каб адчуць сваю прыналежнасць да гісторыі

Падарожжы, экскурсіі, паходы па мясцінах, звязаных з падзеямі  Вялікай Айчыннай вайны, аказваюць вялікае выхаваўчае ўздзеянне на падрастаючае пакаленне. Брацкія магілы, абеліскі, помнікі невядомаму салдату, мемарыяльныя комплексы — усё гэта маўклівыя сведкі бяспрыкладнага гераізму беларускага народа, яго самаахвярнасці, нечалавечых пакут дарослых і дзяцей у гады самай страшэннай і самай знішчальнай вайны, якую толькі ведала чалавецтва.

Падрастаючае пакаленне па-вінна адчуваць прыналежнасць да гістарычнага мінулага Радзімы. Экскурсійныя паездкі, здзейсненыя настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы № 2 напярэдадні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, змаглі зрабіць для навучэнцаў трагічныя старонкі гісторыі Беларусі блізкімі і рэальнымі.

Мемарыяльныя комплексы “Азарычы”, “Чырвоны бераг”, пабудаваныя на месцы масавай гібелі дзяцей і дарослых у канцлагерах, уразілі школьнікаў і наблізілі да тых жудасных падзей. Наведванне Хатыні і аповед экскурсавода пра лёс спаленых вёсак Беларусі не пакінулі раўнадушнымі старшакласнікаў, якія праявілі цікавасць і да  гісторыі “вогненных вёсак” Глушчыны. Больш аптымістычнай была экскурсія ў гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, дзе пад адкрытым небам адноўлены і абарудаваны ўчастак знакамітай Лініі Сталіна, якую пачалі будаваць яшчэ задоўга да вайны ў 1928 годзе.

У кожнай установе адукацыі краіны з нагоды святкавання 70-годдзя вызваленння Беларусі складзены свой уласны план мерапрыемстваў. У нашай школе наступнымі этапамі такога плана стануць школьны турыстычны злёт, прысвечаны гадавіне вызвалення, і паходы старшакласнікаў па месцах баявой славы Глускага раёна.

Святлана ЛІСІЦА,  дырэктар СШ № 2

 

Последние новости

Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Военно-патриотический квест «Защитники от Великой Победы к современности» прошел в лагере «Городок»

1 июля 2025
Читать новость
Актуально

Стала известна программа мероприятий в Глуске, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем