Каляндар спартыўных падзей

Днём раней, у суботу, 20 кастрычніка, на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы праводзіліся валейбольныя сустрэчы сярод жыхароў аграгарадкоў і работнікаў СВК. Гульні праходзілі па кругавой сістэме, і кожная з пяці каманд правяла чатыры гульні са сваімі сапернікамі. У выніку найбольшую колькасць балаў, а з імі і перамогу заваявалі валейбалісты СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, толькі ім уступі-ла каманда з СВК “Калгас “Зара”, у яе другое месца, на трэцім валейбалісты з “Дружбы”. Наступныя за імі вынікі ў “Зары камуны” і эксперыментальнай базы “Глуск”.
Як паведамілі нам у аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму, у плане раённай спартакіяды сярод СВК засталіся спаборніцтвы па трох відах спорту: настольным тэнісе, стральбе і шашках. А вось каманды фізкультуры глускіх прадпрыемстваў амаль завяршылі графік раённай спартакіяды — на мінулым тыдні прайшлі фінальныя сустрэчы па баскетболе, і з неправедзеных спаборніцтваў засталіся толькі шахматы — яны намечаны на бліжэйшы час.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота Н.АКУЛІЧ і І.БАШКЕВІЧ