Темы

Каму святы, а каму работы багата

Дзякуючы таму, што святочныя дні 25 снежня і 1 студзеня выпалі на пятніцы, мы адпачываем па тры дні запар, а з 7 студзеня — і ўвогуле чатыры, праўда, адзін лішні выхадны потым давядзецца адпрацаваць. Але не для ўсіх службаў прыймальны такі святочна-каляндарны расклад. Да прыкладу, супрацоўнікі міліцыі, калі мы адпачываем, дзяжураць ва ўзмоцненым рэжыме. Не пакідаюць свой пост і медыцынскія работнікі. Персанал аддзяленняў бальніцы згодна з графікам нясе кругласутачнае дзяжурства, а паліклініка не працуе толькі па нядзелях і непасрэдна ў выхадныя святочныя дні, без дадатковых пераносаў і наступных адпрацовак.

Так будзе і зараз. Як паведаміў рэдакцыі загадчык паліклінікі Андрэй Дзядзюля, 1 і 7 студзеня ў паліклініцы выхадныя, 2 і 9 студзеня ўстанова будзе працаваць па рэжыме суботы, гэта значыць, прыём з 9 да 17 гадзін праводзіць дзяжурны ўрач-тэрапеўт; 8 студзеня ўсе спецыялісты працуюць па звычайным пятнічным рэжыме. Медыкі раёна віншуюць усіх яго жыхароў з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, жадаюць, каб святы прайшлі весела і з найменшай шкодай для здароўя.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем