Темы

Касілі, зграбалі, вазілі…

Касілі, зграбалі, вазілі…

На Глушчыне да нарыхтоўкі зялёных кармоў далучыліся будаўнікі, выратавальнікі, транспартнікі, меліяратары, спецыялісты Белдзяржстраха і шэрагу іншых арганізацый. Дзясяткі чалавек прынялі ўдзел у раённым суботніку, што адбыўся 4 чэрвеня.

Надвор’е зараз спрыяе аграрыям, цяпло і дажджы гоняць у рост травы. Нарыхтаваць іх столькі, каб хапіла на сытную зімоўку жывёле, — вось галоўная задача, якая зараз стаіць перад раёнам. На яе выкананне нацэлены не толькі  сельгасарганізацыі, але і іншыя прадпрыемствы і ўстановы. А суботнік, рэпартаж аб якім мы падрыхтавалі для чытачоў, — яшчэ адзін доказ адказнага стаўлення глушчан да паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы раёна.

Меліярацыйны канал на тэрыторыі аграфірмы “Слаўгарадскі”, трава ў пояс, сялянскія косы, граблі, вілы… Канешне, не абышлося без вадбудаўскіх МТЗ з ротарнымі касілкамі, але і колішнія прылады для нарыхтоўкі кармоў тут былі не лішнімі. І людзі больш сталыя, якім трымаць касу ў руках не ў навіну, і юнакі, што жывуць на этажах і сена кароўкам ніколі не касілі, працавалі ладна, хутка, жартавалі і смяяліся. А як інакш? Разам жа добрую справу рабілі.

Папрацавалі няблага, за некалькі гадзін, пакуль не сабралася чарговая летняя навальніца, накасілі 10 тон. Нарыхтоўка кармоў прадаўжаецца…

І. ГРАМЫКА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем