Темы

На дарогах Глускага раёна ідзе ямачны рамонт

На дарогах Глускага раёна ідзе ямачны рамонт

Брыгада работнікаў Лінейна-дарожнай дыстанцыі № 733 Асіповіцкага ДЭУ № 73 праводзіць ямачны рамонт дарогі Р-55, гэта траса Бабруйск — Глуск — Любань. Работы вядуцца метадам прапіткі. Увогуле ж, па словах начальніка ЛДД Андрэя Ермаловіча, пашкоджанні асфальту дарожнікі ўхіляюць па меры таго, як гэтыя пашкоджанні (ямкі, трэшчыны) з’яўляюцца на праезнай частцы. У зімовы перыяд пры рабоце выкарыстоўваюцца халодныя сумесі, цяпер — гарачыя.

Паралельна з рамонтам у ЛДД-733 (нагадаем, прадпрыемства адказвае за 98 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння, што пралягаюць па тэрыторыі раёна) зараз займаюцца пафарбоўкай мастоў, прыпынкаў, паўз бардзюры прыбіраюць пясок. Скажам, у мінулую пятніцу на 800-мятровым адрэзку вуліцы Гагарына ў Глуску было прыбрана і звезена больш за 33 тоны рэшткаў пясчана-саляной сумесі, якою дарогі пасыпаюць зімой.

А яшчэ дарожнікі нямала сіл і часу трацяць на тое, каб прыбраць паўз дарогі смецце. Яго шчодрай рукой выкідваюць не толькі праязджаючыя аўтамабілісты, але прыносяць і прывозяць мясцовыя жыхары, асабліва такія “акурацісты” любяць скідваць смецце ў елачкі. Гэта не ёсць добра. Дарожнікі звяртаюцца да глушчан і просяць іх быць гаспадарамі не толькі на сваіх надзелах, але і ў іншых месцах, не забруджваць асяроддзе, паважаць працу іншых і проста паважаць людзей і сябе саміх.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость