Темы

На мове продкаў і нашчадкаў

На мове продкаў і нашчадкаў

У кожнага народа спрадвеку складаліся святы і абрады, у якіх з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Маюць такія святы і беларусы, але, на жаль, у цяперашні час яны мала запатрабаваны.
Педагагічны калектыў нашага дзіцячага садка ўпэўнены ў тым, што кожны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Менавіта таму выхавацелям захацелася раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, дапамагчы ўсвядоміць самабытнасць беларускай народнай культуры. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры, і вельмі важна не ўпусціць гэты час.
Важнае месца ў гэтай рабоце належыць фальклору — галоўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця нацыі. Каб далучыць бацькоў і дзяцей да народных традыцый, мы звярнуліся да старадаўніх святаў і абрадаў. Праз іх не толькі поўніцца беларускі слоўнік дзіцяці, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць свайго народа. Рэгулярнае правядзенне фальклорных святаў выклікае ў выхаванцаў жаданне ўдзельнічаць у іх, вучыць народнай дасведчанасці, мудрасці, павазе да продкаў, іх укладу жыцця.
Не так даўно нашы дзеткі святкавалі Масленіцу, падчас якой прагучала нямала жартоўных песень, праводзіліся цікавыя народныя гульні. Урачыстасць, святочнае ўбранства залы, нацыянальнае адзенне садзейнічалі эмацыянальнаму ўспрыманню магічных дзеянняў, рытуальных тэкстаў, дзеці адчувалі гонар за Бацькаўшчыну. Не засталіся ўбаку і бацькі нашых выхаванцаў. Матулі нагатавалі смачных бліноў, аладак, бублікаў, якія сімвалізуюць Сонца, і малыя з ахвотай частаваліся імі, каб паскорыць надыход вясны.

Алена МАКАРАВА, намеснік загадчыка яслі-сада №1

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость