Темы

Наша зямля — Прыдняпроўе. Раённы форум актывістаў праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” прайшоў у Глуску

Наша зямля — Прыдняпроўе. Раённы форум актывістаў праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” прайшоў у Глуску

“Тапонімы вёскі Зелянковічы”, “Богоявленский глусский приход”, “Усадьба Жилинских”, “Птичь”, “Улицы моего города” — гэтыя і іншыя цікавыя тэмы выбралі школьнікі Глускага раёна для ўдзелу ў абласным праекце “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе”. Раённы форум актывістаў гэтага маштабнага праекта адбыўся 8 красавіка ў сярэдняй школе № 1 імя С. І. Грахоўскага.

Напачатку гасцей запрасілі ў фае, дзе часова размясцілася экспазіцыя, прысвечаная школе і, бадай што, самаму вядомаму яе  выпускніку — Сяргею Іванавічу Грахоўскаму. Тут знайшлі сваё месца асабістыя рэчы паэта, фотаздымкі, аўтографы, якія пакінулі школе славутыя госці.

Старшакласнікі добра падрыхтаваліся да мерапрыемства. Яны расказалі прысутным, што ў гэтым навучальным годзе тут рэалізуюць праект “Яго іменем названа школа мая”, прысвечаны Сяргею Грахоўскаму. Вядучыя нагадалі гасцям біяграфію паэта, чыталі яго вершы, іх расказ суправаджаўся на вялікім экране фатаграфіямі і відэазапісамі.

Працягнулася імпрэза ў актавай зале. “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” — сапраўды маштабны праект, ён доўжыцца не першы год, падзелены на тры этапы, і два з іх ужо рэалізаваны. Першы этап — конкурс “Вандроўка ў мінулае” — завяршыўся ў маі 2021 года, пра яго ўдзельнікам форуму расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Юлія Сідарава. Конкурс “Вандроўка ў мінулае” ставіў сваёй мэтай даследаванне гісторыка-культурных і прыродных помнікаў пэўнага рэгіёна, адраджэнне культурных традыцый, стварэнне экскурсійных маршрутаў, промапрадукцыі і ўключаў дзве намінацыі: “Мой родны кут…” і “Тапонімы побач”.

Узнагародзіць прызёраў запрасілі галоўнага спецыяліста раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме Юлію Фралову. У намінацыі “Родны кут” дыпломам 3-й ступені адзначана Кацярына Касько, Каткаўскі НПК, за работу “Край мой Прыдняпроўе”. Дыпломы 2-й ступені атрымалі вучні Заеліцкай школы Павел Штылёў і Вольга Цагельнік за работу “Памятники и воинские захоронения на территории Славковичского сельсовета”, вучань Завалочыцкай школы Дзмітрый Дзяшчэня за работу “Дорогами истории, дорогами славы”, а таксама Ганна Леанідаўна Януш, на той час намеснік дырэктара Цэнтра творчасці Глуска. Дыпломамі 1-й ступені ўзнагароджана творчая група навучэнцаў сярэдняй школы № 1, педагогі Валянціна Георгіеўна Долбік і Вольга Генадзьеўна Гааг за работу “Мой родной Глуск”.

У намінацыі “Тапонімы побач” дыпломам 3-й ступені адзначана Руслана Лоска з Каткаўскай школы, дыплома 2-й ступені — Максім Гаравікоў, Заеліцкі НПК, за работу “Особенности формирования ойконимов Славковщины”. Дыпломы 1-й ступені атрымалі Юлія Лапцева і Анастасія Долбік з Усцярхоўскага НПК за работу “Тапонімы вёскі Зелянковічы”.

Акрамя гэтага, за актыўны ўдзел у праекце “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” дыпломамі адзначаны педагог-арганізатар Глускай санаторнай школы-інтэрната Валянціна Іванаўна Хлань, а таксама педкалектывы ясляў-сада № 1, № 3 і № 4 Глуска. Педагогі дашкольнай адукацыі бралі ўдзел у намінацыі “Родны кут вачыма дзіцяці…”, стваралі інтэрактыўныя карты Глускага раёна, здымалі відэаролікі, дзяліліся сваімі напрацоўкамі ў абласной панараме вопыту работы “Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся”, у абласным фестывалі адукацыйных праектаў “Прошлое и настоящее моего города (района, поселка)”.

У верасні 2021 года пачаў свой адлік другі этап праекта — “Раён адчыняе дзверы”, з гэтага часу і па снежань на Глушчыне праходзіў конкурс “Тут Радзімы маёй пачатак”. На конкурс было даслана больш за 40 работ, расказала намеснік дырэктара Цэнтра творчасці па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Васілеўская. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў экскурсіях, майстар-класах, музейна-педагагічных занятках, і іх уражанні і новыя веды знайшлі сваё адлюстраванне ў конкурсных работах. Між іншым, умовы намінацый былі даволі цікавыя. Напрыклад, для “Музейнай старонкі” трэба было наведаць школьныя і раённы музей, Дом рамёстваў, вызначыць для сябе тую рэч, якая з’яўляецца візітоўкай кожнай установы, і расказаць пра гэту рэч. Спартры (асінавая стружка і палатно з яе), варган (старажытны музычны інструмент), рабінка, прывезеная з тых мясцін, дзе ў Вялікую Айчынную змагаўся наш зямляк капітан Юневіч, ручнікі, калекцыя прасаў — на гэтыя і іншыя прадметы звярнулі сваю ўвагу школьнікі.

Узнагароды па выніках другога этапу праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” атрымалі наступныя вучні.

У намінацыі “Музейная старонка” дыпломам 3-й ступені адзначаны Таццяна Крупская з Клятнянскага НПК і Ягор Равінскі, гімназія. Дыпломы 2-й ступені прысуджаны выхаванцы Цэнтра творчасці Дар’і Чорнай і вучаніцы Заеліцкай школы Лізавеце Лук’янчук. Дыпломамі 1-й ступені ўзнагароджаны Марыя Хацяновіч, СШ № 1, і Эмілія Дзярбеева з Цэнтра творчасці.

Дыпломам 3-й ступені ў намінацыі “Копилка путешественника” адзначаны Міхаіл Трыбуш, СШ № 2, за буклет “Богоявленский глусский приход”, дыпломам 2-й ступені — Юлія Лапцева, Усцярхоўская школа, работа “Па малой Радзіме”. Дыплом 1-й ступені ў гэтай намінацыі дастаўся Дзмітрыю Дзяшчэню, навучэнцу Цэнтра творчасці, за работу “Завалочыцкі край”.

У намінацыі “Край родной, я тебя воспеваю” 3-е месца атрымала аднайменная работа вучня СШ № 2 Дзмітрыя Байко, 2-е месца — у Дар’і Урбанскай з СШ № 1, работа “Птичь”. Дыпломам 1-й ступені ўзнагароджаны вучні 5-га класа Завалочыцкай школы, якія стварылі праект “Усадьба Жилинских”.

І, нарэшце, у намінацыі “Челлендж #Улица моего города” дыплом 3-й ступені ўручылі Алене Гааг, вучаніцы СШ № 1, за работу “Улицы моего города”, дыплом 2-й ступені — навучэнцам Завалочыцкай школы за відэарэпартаж, прысвечаны Герою Савецкага Саюза  Ульяну Рыбаку, імя якога носіць адна з вуліц аграгарадка Завалочыцы. Першае месца ў гэтай намінацыі атрымала група вучняў СШ № 2, якія ў сваім праекце расказалі пра герояў і знакамітых людзей, у гонар якіх названы вуліцы Глуска.

Два этапы праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” завяршыліся, наперадзе — яшчэ адзін, не менш цікавы: школьнікі будуць афармляць падарожныя дзённікі, ладзіць краязнаўчыя квесты, здымаць экскурсійныя відэаролікі і выконваць іншыя творчыя заданні. Зазначу, што і форум  актывістаў праекта атрымаўся не сухі, быццам справаздача, а таксама творчы, насычаны эмоцыямі, гучалі песні і вершы, быў нават флешмоб… Дзякуй за гэта арганізатарам, школьнікам-вядучым і ўсім, хто падтрымаў гэты форум на ўзроўні ідэі, слова, справы.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ, фота аўтара

Последние новости

Власть

Сустрэчу з працоўнай моладдзю лясгаса правёў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем