Темы

Памяць і падзяка

Памяць і падзяка

Ускладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу Воінскай Славы стала адным з мерапрыемстваў, што прайшлі ў Глускім раёне з нагоды 80-гадовага юбілею Магілёўскай вобласці. У гэтым памятным і значымым для глушчан месцы 15 студзеня  сабраліся прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, каб у чарговы раз аддаць даніну павагі тым, хто ў гады вайны адстойваў свабоду роднай зямлі. Узначалілі ўрачыстае шэсце першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская і старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік.

Такія месцы, такія помнікі абаронцам ёсць скрозь па Магілёўскай вобласці, бо няма такога пасёлка, такой вёскі і горада, адкуль бы не пайшлі салдаты на вайну, дзе б не арганізаваўся атрад народных мсціўцаў. Наша мужная Глушчына адправіла на фронт больш за шэсць з паловай тысяч сваіх сыноў, 4 725 з іх загінулі. Памяць пра іх, як і пра ўсе мірныя ахвяры вайны, увекавечана ў мемарыяле Воінскай Славы.

І сюды, да помніка Радзіме-маці, у дзень 80-гадовага юбілею вобласці былі ўскладзены кветкі — як памяць пра самую драматычную старонку за мінуўшыя 80 год, як падзяка за мір, за дзень сённяшні.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Больш фота тут

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем