Дзевяць гадоў і 51 дзень доўжылася афганская вайна, на якой выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг разам з іншымі савецкімі салдатамі нашы землякі. З таго часу прайшла чвэрць стагоддзя, але і сёння Афганістан жыве ў памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, нагадвае нам пра сябе шматлікімі помнікамі і памятнымі знакамі ў гонар загінуўшых. Урачысты мітынг, прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, адбыўся ў Глуску 14 лютага. Вітаючы былых “афганцаў”, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша падзякаваў ім за дастойнае выкананне салдацкага доўгу, за добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў у цяперашні час, іх подзвіг не быў марным, іх прыклад патрэбен сёння. На ўрачыстасці, што традыцыйна праходзіла каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта быў узнагароджаны Міхаіл Тылец, падзячныя лісты ад старшыні райвыканкама атрымалі Аляксандр Бобр і Ігар Губараў.
Раённы Фонд міру адзначыў прэміямі воінаў-ардэнаносцаў Юрыя Германа, Уладзіміра Кагалава, Васіля Мельнікава, Аркадзя Шчарбакова. З Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў павіншаваў ветэранаў вайны ў Афганістане ваенны камісар Глускага раёна Аляксей Беразоўскі, старшага лейтэнанта запасу Ігара Губарава павіншаваў яшчэ і з прысваеннем яму звання капітана запасу, згодна з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Сёння пра вайну ў Афганістане выказваецца нямала сумненняў, але яе ўдзельнікі, салдаты і афіцэры, заслужылі словы падзякі за паслушэнства і пакорлівасць Радзіме, за вернасць воінскай прысязе. “Вечная слава героям жывым, вечная памяць загінуўшым героям!” — такімі словамі завяршыў свой зварот да ўдзельнікаў мітынгу настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Міхаіл. У знак глыбокай павагі і памяці пра загінуўшых воінаў прагрымеў зброевы салют, да помніка воінам-інтэрнацыяналістам былі ўскладзены кветкі ад раённага выканаўчага камітэта, ад ветэранаў вайны ў Афганістане, ад працоўных і вучнёўскіх калектываў. Дастойным акордам гэтай памятнай сустрэчы прагучала песня ў выкананні Аляксандра Ермакова і Дзмітрыя Сокала.
Т. ЛУКАШЭВІЧ Фота С. РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Власть
Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности
13 мая 2025
Происшествия
В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться
13 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая
13 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов
13 мая 2025
Образование
На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?