Темы

Памяць нас не пакідае

Памяць нас не пакідае

Хвілінай маўчання ў памяць ахвяр чарнобыльскай трагедыі пачаўся дзень 26 красавіка ў Глускім раённым выканаўчым камітэце. Хвіліна маўчання прайшла таксама і на мітынгу, прысвечаным 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які адбыўся ў гэты дзень у Заеліцы. Менавіта ў гэту вёску, а цяпер аграгарадок Глускага раёна, у 1991 і 1992 гадах пераехалі 150 сем’яў з сямі вёсак Слаўгарадчыны, жыхары мясцін, якія сёння завуцца зонай адчужэння.

На мітынгу прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Дзмітрый Цімчанка, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, настаяцель Свята-Богаяўленскага храма Глуска протаіерэй Міхаіл, настаўнікі і вучні Заеліцкай школы, жыхары аграгарадка. Чарнобыльская трагедыя, зазначыў Дзмітрый Цімчанка, звяртаючыся да прысутных, з’яўляецца горкім урокам і жорсткім напамінам пра тое, што мірны атам не церпіць нядбаласці і можа быць каварным. Для нашай краіны чарнобыльская трагедыя стала нацыянальнай бядой. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія захопнікі знішчылі 619 беларускіх вёсак, а пасля Чарнобыля ў Беларусі зніклі 485 населеных пунктаў. Для людзей, адселеных з забруджаных тэрыторый, было пабудавана больш за 66 тысяч кватэр і дамоў, у чыстых раёнах рэспублікі з’явілася 239 пасёлкаў з неабходнай інфраструктурай, у іх ліку і пасёлак Заеліца ў Глускім раёне, які стаў цэнтрам калгаса “Слаўгарадскі”. Дзмітрый Цімчанка падзякаваў “слаўгарадчанам” за іх уменне з годнасцю пераносіць усе цяжкасці, што выпадаюць на іх долю, за тое, што змаглі наладзіць жыццё і старанна працуюць на глускай зямлі.

Перасяленцы са Слаўгарадчыны прыжыліся ў Заеліцы, але памяць пра родныя мясціны не пакідае іх, сказаў, звяртаючыся да землякоў,старшыня Слаўкавіцкага сельскага Савета Мікалай Куратаў, ён прыгадаў той неспакойны час, калі пераязджалі ўсім калгасам на чале з яго старшынёй Яўгенам Дзем’янковым, які шмат зрабіў для таго, каб і тое перасяленне, і абжыванне на новым месцы для яго землякоў прайшлі як мага больш спакойна і з найменшымі стратамі.

Памятаць той няпросты час, шанаваць памяць герояў-ліквідатараў чарнобыльскай аварыі, безумоўна, патрэбна, падкрэсліў айцец Міхаіл, але маладому пакаленню патрэбна ведаць і заўсёды памятаць пра тое, што менавіта ад іх вучобы, а потым працы і стаўлення да сваіх абавязкаў залежыць наша жыццё і тое, ці будуць паўтарацца трагедыі і катастрофы, падобныя чарнобыльскай.

Традыцыйным месцам правядзення мітынгу памяці 26 красавіка ў Заеліцы з’яўляецца памятны знак сямі адселеным вёскам — гэта Серкаўка, Кульшычы, Рабінаўка-1, Рабінаўка-2, Пчэльня, Запалянне, Курганне. І традыцыйнымі для такога мітынгу момантамі з’яўляюцца хвіліна маўчання і ўскладанне кветак — ад раённага выканаўчага камітэта, ад працоўных калектываў. Кветкі ўскладзены, мітынг завяршыўся, жыццё пайшло сваім парадкам. Няхай гэты парадак больш не парушаюць выбухі, з-за якіх атам перастае быць мірным і нясе пагрозу ўсяму жывому, няхай людзі не становяцца вымушанымі перасяленцамі, а больш будзе шчаслівых навасёлаў на нашай зямлі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем