Темы

Павіншавалі першага вадзіцеля-тысячніка

Павіншавалі першага вадзіцеля-тысячніка

Прыемная навіна чакала вадзіцеля аграфірмы “Слаўгарадскі” Сяргея Хількевіча ў мінулую пятніцу, 29 ліпеня. Зрабіў ён свой чарговы рэйс з поля на зерняток і даведаўся, што першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа.

Вопытны вадзіцель працуе ў гаспадарцы больш за 35 гадоў, другі сезон заняты на адвозцы зерневых. Рэйс за рэйсам, з раніцы да вечара на МАЗе-555112 рупліва дастаўляе ад чатырох камбайнаў новы ўраджай на зернесушыльныя комплексы. Напачатку адвозіў трыцікале, зараз — жыта, пасля яго пераключыцца на кукурузу. За працоўны дзень, пры добрым надвор’і, перавозіць да 100 тон збожжа.

Перадавіка засталі ў полі каля Малінава. Павіншаваць з працоўным дасягненнем вадзіцеля-тысячніка першага жніўня прыехалі старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Ліпскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак, галоўны спецыяліст аграфірмы “Слаўгарадскі” Вікторыя Самусева. Прыйшлося Сяргею Хількевічу зрабіць перапынак, каб пачуць словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, пажаданні дабрабыту і далейшых поспехаў, прыняць Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК, Ганаровую грамату роднай гаспадаркі, грашовыя прэміі.

Некалькі хвілін на адпачынак з прыемнай нагоды… І зноў пара за справу брацца. Спяшацца за руль свайго МАЗа і далей працаваць-шчыраваць, курсіраваць па знаёмым маршруце з каштоўным хлебным грузам.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем