Темы

Прадаўжаць традыцыі і рухацца наперад

Прадаўжаць традыцыі і рухацца наперад

У многім яны падобныя, піянеры XX і піянеры XXI стагоддзяў. Піянерскімі атрадамі, піянерскімі дружынамі, што носяць імёны герояў, нават піянерскім салютам і піянерскімі гальштукамі, з той толькі розніцай, што раней гальштукі былі цалкам чырвоныя, а цяпер чырвона-зялёныя, як і сцяг нашай краіны. Таму ці дзіўна, што Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя стала пераемніцай Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, пераемніцай яе лепшых традыцый, цікавых калектыўных спраў, імкнення кожнага піянера быць прыкладам для іншых школьнікаў і ў вучобе, і ў паводзінах, і ў сваім жаданні быць першым ва ўсіх карысных пачынаннях. А іх у піянерыі Глушчыны нямала. Пра гэта было сказана падчас раённага піянерскага злёту, прысвечанага 90-годдзю ўтварэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі. Ён прайшоў 23 мая.
На Алеі Славы ў цэнтральным парку сабраліся прадстаўнікі ўсіх школьных дружын раёна, было пастраенне атрадаў, была здача рапартоў, было ўскладанне кветак ад піянераў да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдараві-ча Шутава, імя якога носіць раённая піянерская арганізацыя. Потым запланаваныя ў рамках раённага злёту мерапрыемствы перамясціліся ў актавую залу гімназіі. Тут адбылася сустрэча піянераў з ветэранамі вайны і працы, былі віншаванні, падарункі на памяць аб гэтай сустрэчы. Пасля справаздачы старшыні раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Святланы Каржнёвай прайшло ўзнагароджанне самых актыўных піянераў, педагогаў-арганізатараў і нават дружын. Пераможцаў раённага конкурсу піянерскіх школьных дружын, які праводзіўся ў рамках гэтага злёту, павіншавала дырэктар Цэнтра творчасці Алена Самуйлік, з першым месцам — дружыну гімназіі, з другім — дружыны СШ№1 і СШ№2, з трэцім — школьную дружыну Усцярхоўскага ВПК. А вось вышэйшы рэйтынг па выніках праведзеных піянерскіх спраў сярод сельскіх школ — у дружыны з Завалочыц, сярод гарпасялковых школ вылучылася дружына СШ №2. Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у піянерскім руху ўзнагароджана піянер-лідар Анастасія Лазовік, а таксама піянерскі актыў раённага савета БРПА. Не было б піянерскае жыццё такім насычаным і цікавым, каб не дапамога і кіруючая роля педагогаў-арганізатараў школ, таму і іх старанне таксама было адзначана граматамі. Іх атрымалі Аксана Сокал з СШ№ 2, Раіса Пінчук з Каткі, Галіна Смычнік з Усцярхоў, Марыя Арцёмчык з Макавіч, Аліна Сініцына з Заеліцы, Таццяна Герман з Завалочыц, а таксама ветэран піянерскага руху на Глушчыне Ніна Скрупская з Усцярхоў.
Але найбольш памятным гэты дзень стаў для 82 хлопчыкаў і дзяўчынак глускіх школ — іх прынялі ў піянеры. Па даўняй добрай традыцыі піянерскія гальштукі ім павязалі ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі раённага камітэта БРСМ, іншыя ганаровыя госці. Рады піянераў папоўніліся, цяпер застаецца чакаць яшчэ больш цікавых спраў, новых ініцыятыў і карысных пачынанняў.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Велосипедистам и самокатчикам спешиться. Изменения ПДД разъяснили в Госавтоинспекции

6 августа 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях области и Глусского района

6 августа 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко о многовекторной системе международных отношений

5 августа 2025
Читать новость
Актуально

Акция «В школу с добрым сердцем» уже стартовала!

5 августа 2025
Читать новость
Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость