Темы

Прыгожа, утульна і прыклад для іншых

Прыгожа, утульна і прыклад для іншых

Можна сказаць, сапраўдная казачная паляна сустракае тых, хто вырашыў завітаць у вёску Паляна Завалочыцкага сельсавета. Гаспадары дома, што стаіць на рагу вуліцы, стварылі каля свайго двара цудоўны куток. І чаго там толькі няма! Тут табе і дзіцячая пляцоўка з хаткай на курыных ножках, пясочніцай і арэлямі, і, кажучы па-сучаснаму, варкаўт-пляцоўка з трэнажорамі. Знайшлося месца і кветнікам, а побач — столік з самаварам ды чайным сервізам… Адным словам, і пагуляць-падурэць ёсць дзе і на чым, і адпачыць у цяньку пасля агародаў ды іншых клопатаў.

А “праверыць на трываласць” усе гэтыя пабудовы, дзякуй богу, ёсць каму, усміхаецца гаспадыня дома Наталля Бузак (на здымку): у яе з мужам Леанідам Анатолевічам пяць унукаў і пяць унучак. Зрабіць для малых пляцоўку — гэта была ідэя сына Сяргея, ён жа і займаўся “будоўляй”. Клумбы, столікі ды іншая прыгажосць у “зоне адпачынку” — гэта, кажа Наталля Георгіеўна, усё яе фантазія, яна прыдумляе, а муж увасабляе ў жыццё. І тады ўжо гаспадыня шчыруе з кветкамі, бо кожная клумба павінна быць непаўторнай і радаваць вока з вясны да позняй восені.

Вось вам, калі ласка, і нікога не трэба прасіць, і ні ад каго патрабаваць: захацелі гаспадары — зрабілі прыгожа і ўтульна для сябе і на радасць прахожым.

Алена ВАЛОШКА

Фота аўтара

Последние новости

Происшествия

На пожаре в Каменецком районе погибли двое детей

27 мая 2025
Читать новость
Образование

Перед ними сто дорог. В этом году школы Глусского района окончили сто одиннадцатиклассников

27 мая 2025
Читать новость
Культура

Как перевезти через границу картину или инструмент? Минкультуры о перемещении культурных ценностей

27 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Могилёве на Днепре утонул парень

27 мая 2025
Читать новость
Актуально

МНС: о глобальном номере расположения GLN места установки и использования кассового оборудования и торговых автоматов

27 мая 2025
Читать новость
Власть

Двусторонняя повестка и благодарность за помощь в обмене пленными. Лукашенко и Путин провели телефонный разговор

27 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем