Темы

Прысвечана паэту-земляку

 

На пачатку лістапада ў першай школе Глуска, што з гордасцю носіць імя Сяргея Іванавіча Грахоўскага, адбыліся педагагічныя чытанні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прысвечаныя паэту-земляку. Да гэтай падзеі ў школе падрыхтаваліся адказна, таму водгукі ад калег былі атрыманы толькі ўхвальныя.
Спачатку дырэктар школы Валянціна Сыцька пазнаёміла гасцей са школай, правёўшы экскурсію, пасля чаго ўсе накіраваліся ў кабінет інфарматыкі.
Тут іх гасцінна сустрэлі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры першай школы Вольга Гааг і Наталля Куксік. Прысутным было прапанавана паслухаць запісы, на якіх Грахоўскі сам чытае свае творы і разважае аб роднай Глушчыне. Спакойны, разважлівы голас паэта, прачулыя вершы задалі настрой усяму мерапрыемству: здавалася, што сам Сяргей Іванавіч знаходзіцца побач.
Да мерапрыемства была наладжана выстава, прысвечаная Сяргею Грахоўскаму. Тут можна было пабачыць асабістыя рэчы паэта, паштоўкі, фотакарткі, дакументы, напісаныя яго рукою, відэакасеты, што некалі перадала Валянціна Міхайлаўна, жонка паэта, і многае іншае. І не проста пабачыць: Вольга Гааг падрабязна распавяла пра кожны экспанат. Кожнаму цікава было паглядзець на рэчы, якія належалі Сяргею Іванавічу.
Са словам пра паэта выступіла вучаніца 11 класа Крысціна Палякова. Наталля Куксік прэзентавала невялікую, на 24 старонкі, прыгожа аформленую кнігу пра Сяргея Грахоўскага, падрыхтаваную ў першай школе. У яе ўвайшлі біяграфічныя звесткі, фатаграфіі і шмат вершаў, таму такая кніга можа спатрэбіцца і педагогам, і вучням, і ўсім зацікаўленым. З дакладамі аб жыцці і творчасці выступілі настаўнік Бярозаўскай школы Аляксандр Падбярозны, настаўніца другой школы райцэнтра Анастасія Гайшун, Заеліцкай школы Ірына Пукач.
Канешне, педагагічныя чытанні — гэта рабочае мерапрыемства. І ў гэты раз настаўнікі правялі час з карысцю, пазнаёміўшыся з вопытам калег, абмяняўшыся не толькі думкамі, але і метадычнымі набыткамі і матэрыяламі. Але і задавальнення было нямала, гэтаму спрыяла атмасфера добразычлівасці, утульнасці, якую ўдалося стварыць педагогам і галоўнаму спецыялісту раённага аддзела адукацыі Ніне Беразоўскай, якая курыруе работу настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
А. ПЯТРОВА

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем