Темы

Разліў у ваколіцах Глуска

Разліў у ваколіцах Глуска

Такога разліву, як сёлета, Ганна Паўлаўна з завулка Луначарскага не прыгадвае за ўсе 50 год, што жыве ў гэтым месцы. Паводкі тут нярэдкая з’ява, бо рэчка, лічы, цераз дарогу, але вось такой вялікай вады даўно не было. І сапраўды, прырода ў гэтым годзе багатая на сюрпрызы. На пачатку красавіка мы фатаграфавалі сумёты: снег выпаў акурат перад Благавешчаннем, а сёння аб’ехалі Глуск, каб палюбавацца на водныя прасторы. У некаторых мясцінах (напрыклад, на выездзе з Глуска, насупраць былога будынка раяна), калі не ведаеш, дык можаш падумаць, што тут сапраўднае возера. А гэта проста рэчка разлілася. Некалькі дзён назад перад Ольніцай назіралі такую карціну: не відаць, дзе заканчваецца ўзбочына дарогі і пачынаецца кювет: адна суцэльная водная гладзь. Тыя трубы, што пакладзены пад дарогамі і ў якія павінна ісці вада, яны не спраўляюцца, і вада ідзе куды хоча. Дакладней, куды набяжыць. Камарынка разлілася, як ніколі, на днях нашы чытачы бачылі там адначасова мо сорак лебедзяў. Качкі, лебедзі, гусі і іншыя вадаплаўныя, пэўна, шалеюць ад такіх прастораў і магчымасцей, якія яны адкрываюць. А вось людзям не ўсім так радасна: агароды некаторых глушчан нагадваюць азёры. На некаторых вуліцах мы заўважылі самаробныя дамбы. Ганна Паўлаўна расказала нам, што па іх завулку ўмацоўваць і ўзвышаць бераг мяхамі з пяском дапамагалі ўсе: аддзел па надзвычайных сітуацыях, “Жылкамгас”, лясгас, дарожнікі, іншыя…

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость