Темы

Сабака — сябар, але падатак плаціць трэба

За сабаку, які жыве з вамі ў кватэры, патрэбна плаціць падатак.

Такое рашэнне было прынята на сямнаццатай нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз. Як было адзначана, аб’ектам гэтага падаткаабкладання прызнаецца валоданне сабакам ва ўзросце трох месяцаў і старэйшым. Пры гэтым памер падатку залежыць ад вышыні жывёлы ў карку. За маленькіх асобін (да 40 сантыметраў у карку) кожны месяц патрэбна плаціць 0,1 базавай велічыні, на сёння гэта 21 тысяча рублёў, ад 40 да 70 сантыметраў — удвая больш, 0,2 БВ. Найбольшы падатак павінны плаціць уладальнікі вялікіх (вышэй за 70 сантыметраў) сабак і сабак, якія з’яўляюцца патэнцыяльна небяспечнымі, — палову базавай велічыні, што зараз адпавядае 105 тысячам рублёў. Плаціцца такі падатак у арганізацыю, якая аказвае жыллёва-камунальныя паслугі, у нашым выпадку — у Глускае УКП “Жылкамгас”, прычым не пазней як 27-га чысла. Ніякіх дадатковых дзеянняў рабіць не трэба, дастаткова зарэгістраваць сабаку ў “Жылкамгасе”, і падатак будзе ўнесены ў плацёжку за камунальныя паслугі.

Трэба ведаць, што некаторыя катэгорыі грамадзян  вызваляюцца ад падатку за валоданне сабакамі. Найперш гэта інваліды, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Таксама непрацуючыя пенсіянеры, інваліды першай і другой груп — пры ўмове ўтрымання аднаго сабакі. Не плацяць такі падатак і гаспадары індывідуальных жылых дамоў, але зноў-такі пры ўмове ўтрымання імі не больш як аднаго сабакі.

Па словах Іны Глаз, за 2015 год падатковых плацяжоў за валоданне сабакамі ў бюджэт паступіла 621 тысяча рублёў, як мяркуецца, па папярэдніх разліках, у 2016 годзе паступіць 733 тысячы. Што тут скажаш, сумы не тое што невялікія, а нават мізэрныя. Калі палічыць, то атрымліваецца, што па Глуску ў кватэрах толькі тры маленькія сабачкі жывуць. Пра што гэта гаворыць? Пра нашу з вамі, паважаныя землякі, свядомасць. Калі святло на вуліцы не гарыць ці снег нясвоечасова пачысцяць на дарозе, дык мы тут як тут: маўляў, павінны зрабіць, ухіліць, падаць, і тэрмінова. А калі нас, любімых, справа датычыцца, калі ад нас што патрэбна, то мы быццам бы і ні пры чым, нічога не ведаем і не чуем. Ды не, калі ўсе павінны выконваць свае абавязкі, то ўсе і павінны выконваць. Тым больш, што падатак за валоданне сабакамі не новы і за яго ўстанаўленне на чарговы год дэпутаты прагаласавалі аднагалосна.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость