Темы

Санаторыі для дзяцей і дарослых

За мінулы год для аздараўлення ў санаторыях жыхарам Глускага раёна было размеркавана 97 пуцёвак.

З іх за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзелена 21 пуцёўка. Бясплатна іх атрымалі дзіця з інваліднасцю і дарослыя з інваліднасцю 1-й групы (пуцёўкі выдаваліся ім і асобам для іх суправаджэння), яшчэ дзесяць бясплатных пуцёвак атрымалі людзі з інваліднасцю 2-й групы. Усяго такіх пуцёвак было 16. Пяць чалавек прайшлі аздараўленне з частковай аплатай, гэта непрацуючы пенсіянер сілавых структур і чатыры ветэраны працы. Даплата за пуцёўку складала ад 490 да 850 тысяч рублёў, гэта 15 — 20 працэнтаў ад поўнага яе кошту. 

За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў мінулым годзе было атрымана 76 пуцёвак, па якіх адпачылі і прайшлі аздараўленне 78 чалавек. Большасць — гэта дзеці, якія па 45 бясплатных пуцёўках адпачывалі ў дзіцячых санаторыях.

— Нашы дзеткі папраўлялі сваё здароўе ў розных санаторыях, у залежнасці ад узросту дзіцяці і профілю здраўніцы, —  расказвае галоўны спецыяліст Магілёўскага прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Глускага раёна Марына Сушчэня. — Скажам, школьнікі — у “Налібоцкай пушчы” і “Свіслачы” (сістэма кровазвароту, органы дыхання, стрававання, скуры і падскурнай клятчаткі), дзяцей дашкольнага ўзросту (ад 3 да 6 гадоў) і малодшых школьнікаў накіроўвалі ў “Радугу” (апорна-рухальны апарат, алергічныя захворванні, органы дыхання). Ездзілі таксама ў дзіцячае аддзяленне санаторыя “Беларусь”, што ў Літве, горад Друскінінкай, там лечаць органы стрававання і апорна-рухальны апарат. Для бацькоў з дзецьмі на ўмовах частковай аплаты было выдзелена 14 пуцёвак і толькі 17 — у санаторыі для дарослых. Даплачваць, у залежнасці ад даходаў адпачываючых, трэба было ад 790 тысяч да 2 мільёнаў 150 тысяч рублёў (15 — 40 працэнтаў).

Атрыманы і размеркаваны ўжо і пуцёўкі на 1-ы квартал 2015 года. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту іх атрымана дзевяць. З частковай аплатай 15 — 20 працэнтаў пуцёўкі выдзелены непрацуючаму пенсіянеру сілавых структур (1 пуцёўка), а таксама інвалідам 2-й групы і непрацуючым ветэранам працы (6 пуцёвак). Дзве бясплатныя пуцёўкі выдзелены для дзіцяці з інваліднасцю і асобы для яго суправаджэння. Атрыманы пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі і за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання — 14, яны таксама бясплатныя, а санаторыі — даволі блізкія да нас: у Магілёве, Бабруйску, Асіповічах. Чатыры пуцёўкі з частковай аплатай вы-дзелены для бацькоў з дзецьмі і шэсць — у санаторыі для дарослых. Яны размеркаваны па адной на аддзел адукацыі, спорту і турызму, раённую бальніцу, ДРБУ-213, раённае спажывецкае таварыства, Хваставіцкі сельвыканкам і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Працэдура пастаноўкі на чаргу для атрымання пуцёвак для працуючых тая ж, што і раней, — з адпаведнай заявай звяртацца па месцы работы ў камісію па аздараўленні.

Т. ЛУГАВАЯ 

Последние новости

Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем