Темы

Шмат купляць і смачна есці

Шмат купляць і смачна есці

Столькі смакаты адразу ў адным месцы я не бачыла даўно: тут і духмяныя свежаспечаныя хлябы розных відаў, рэцэптаў і памераў, нарэзаныя і не, румяныя батоны, здобныя булкі з начынкай і без яе, прыгожыя торты, апетытныя пірожныя і рулеты з крэмам, кексы з разынкамі, смажанкі, піца з рознымі начынкамі, смажаныя ў алеі піражкі і беляшы — чаго тут толькі не было, на гэтай прэзентацыі-дэгустацыі прадукцыі ўчастка хлебапячэння Глускага райпо. Уласна кажучы, гэта была не проста выстава-дэгустацыя, а выязная нарада з удзелам прадстаўнікоў гандлёвых арганізацый прыватнай формы ўласнасці, што размешчаны як у раённым цэнтры, так і ў сельскай мясцовасці — у Заеліцы, Клетным, Бабірова. Праходзіла нарада пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Алены Булатоўскай. Яна зазначыла, што за апошнія два-тры месяцы мясцовы хлебазавод значна пашырыў асартымент і якасць выпускаемай прадукцыі, толькі хлебабулачных вырабаў тут штодня выпускаецца 18 відаў і да 30 відаў кандытарскіх вырабаў. З улікам патрэб пакупнікоў наладжаны выпуск палавінак нарэзаных батона і хлеба “кірпічыкам”, якія раней выпускаліся толькі цэлымі. Разам з гэтым, як зазначыла Алена Булатоўская, калі глускі хлеб ёсць на паліцах усіх прыватных магазінаў, то мясцовыя кандытарскія вырабы бяруць на рэалізацыю не ўсе, а дарэмна, бо смакавыя якасці іх не горшыя, чым бабруйскай, слуцкай або магілёўскай выпечкі, а асартымент разнастайны і часта абнаўляецца. Дарэчы, калі пакупнік у магазі-не бачыць цэннік зялёнага колеру — гэта значыць, тавар вытворчасці мясцовых кулінараў, і для многіх глушчан ён небеспадстаўна асацыіруецца з натуральным прадуктам.

Пра новыя віды хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў вытворчасці Глускага райпо, якія нядаўна з’явіліся на паліцах магазінаў, прадстаўнікам прыватнага гандлю расказалі начальнік вытворчасці Вольга Галінская і начальнік лабараторыі Інэса Зубкевіч. Да больш актыўнага супрацоўніцтва з раённым спажывецкім таварыствам запрасіла мясцовых прыватнікаў намеснік старшыні райпо на нарыхтоўках і прамысловасці Ганна Янушэўская, глускія кааператары гатовы разгледзець і вырашыць усе пытанні і спрэчныя моманты, якія ўзнікаюць адносна графікаў пастаўкі, асартыменту або якасці прадукцыі.

Як падкрэсліла Алена Булатоўская, у пакупніка павінен быць выбар, якую прадукцыю якога вытворцы набываць, але ў той разнастайнасці, што мы бачым сёння на паліцах магазінаў, у поў-ным аб’ёме патрэбна прадстаўляць вырабы мясцовых кулінараў. Будзе збыт вырабляемай імі прадукцыі — будзе працаваць прадпрыемства, расці вытворчасць, а значыць, будзе работа людзям. Думаецца, нікому не трэба тлумачыць, наколькі гэта актуальна для нашага раёна. Пры гэтым справа вытворцаў — зрабіць так, каб вырабляемая імі прадукцыя была канкурэнтаздольнай, прывабнай па якасці і цане, зручнай для набыцця, толькі пры гэтай умове пакупнік прагаласуе за яе рублём.

Што ж да майго ўласнага меркавання, то якраз такая прадукцыя была шырока прадстаўлена на прайшоўшай прэзентацыі: усе вырабы не толькі апетытна выглядалі, але і былі вельмі смачнымі. Там можна было дэгуставаць — я і дэгуставала.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о предстоящих военных учениях с Россией: ни на кого нападать не собираемся

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем