Темы

Скідкі для ветэранаў

З нагоды Дня Перамогі некаторыя аб’екты гандлёвага, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання запланавалі ў святочны і перадсвяточныя дні скідкі на свае тавары і паслугі. Скарыстацца імі могуць непасрэдна самі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны або іх законныя прадстаўнікі (пры прад’яўленні дакумента). Так, 8 і 9 мая для іх ва ўсіх гандлёвых аб’ектах мясцовага райпо прадугледжана скідка 15 працэнтаў ад рознічнай цаны на асобныя (неакцыённыя) харчовыя тавары. Дзевяці-працэнтную скідку на харчовыя тавары ветэранам Айчыннай вайны або іх законным прадстаўнікам прапануе магазін “Еўра-опт”, карыстацца ёю можна з 1 па 15 мая. Два дні, 7 і 8 мая, даецца скідка 20 працэнтаў ветэранам вайны на стрыжкі ў цырульні ААТ “Глускія Бытпаслугі” (вул. Кірава, 15), а ў кафэ “Галиотис” для гэтай катэгорыі наведвальнікаў прадугледжана скідка 15 працэнтаў на комплексныя абеды ў перыяд з 8 па 10 мая. Асобная сістэма скідак распрацавана магазінам “Твой”: тут даецца скідка 10 працэнтаў на другі (дзешавейшы) тавар у чэку і 20 працэнтаў — на трэці (дзешавейшы) тавар у чэку. Скарыстацца імі могуць усе, хто будзе рабіць пакупкі ў гэтай гандлёвай кропцы з 1 па 10 мая.

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем