Темы

Слаўныя сваёй працай. Раённым саветам ветэранаў створана “Кніга працоўнай славы Глускага раёна”

Слаўныя сваёй працай. Раённым саветам ветэранаў створана “Кніга працоўнай славы Глускага раёна”
Фота выкарыстана ў якасьці ілюстрацыі

Ва ўсе часы менавіта людзі праслаўлялі сваёй працай і дасягненнямі тыя мясціны, дзе яны жылі. За амаль стагадовую гісторыю Глускага раёна такіх працавітых землякоў у нас было шмат. Але  з часам іх імёны, на жаль, згубіліся. Каб выправіць такую крыўдную недарэчнасць і каб цяперашняе пакаленне ведала нашых герояў-працаўнікоў, раённым саветам ветэранаў (па ініцыятыве абласнога савета ветэранаў) была створана “Кніга працоўнай славы Глускага раёна”.

На працягу года па крупінках збіралася інфармацыя аб глушчанах, адзначаных за ўдарную працу і дасягненні высокімі ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнамі і медалямі. Як расказала старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, звесткі пра кожнага чалавека збіралі з максімальнай колькасці крыніц. У пошуках дапамагалі ў першую чаргу мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі. Таксама бралі даныя з энцыклапедыі “Кто есть кто в Республике Беларусь”. Родныя некаторых герояў-працаўнікоў, хоць, на жаль, і ў меншай ступені, таксама паўдзельнічалі ў стварэнні кнігі. У выніку матэрыялаў назбіраўся вялікі стос — “дасье” аж на 200 чалавек. “Сістэматызаваць і аформіць сабраную інфармацыю, — расказала Тамара Сямёнаўна, — нам дапамаглі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, за што ім вялікі дзякуй”.

У “Кнізе працоўнай славы Глускага раёна” 123 старонкі. Там ёсць звесткі пра кіраўнікоў нашага раёна, ганаровых грамадзян, Герояў Сацыялістычнай Працы, пра глушчан, якія былі ўдастоены звання “Заслужаны”, а таксама пра землякоў,  узнагароджаных працоўнымі ордэнамі, медалямі. Сама кніга пакуль што існуе толькі ў двух экзэмплярах: адзін знаходзіцца ў раённым савеце ветэранаў, а другі — у Магілёве, у абласным савеце.

Безумоўна, кніга ахапіла толькі частку з вялікай колькасці нашых працавітых і заслужаных землякоў, і інфармацыя збіраецца далей. Таму старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік звяртаецца з просьбай да ўсіх глушчан, у каго ёсць звесткі пра іх родных, адзначаных высокімі працоўнымі ўзнагародамі, а таксама дакументы, пасведчанні, граматы і іншае, прыносіць іх у раённы савет ветэранаў і расказаць, што ведаеце пра сваіх родзічаў. Каб пра гэтых працавітых людзей дазналіся ўсе жыхары нашага раёна.  

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ    

Последние новости

Происшествия

Пятерым грибникам, потерявшимся в лесах Могилевщины, помогли спасатели

30 июня 2025
Читать новость
Власть

30 июня в Беларуси отмечается профессиональный праздник — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Актуально

Проверки дымовых и вентиляционных каналов: важно для безопасности

29 июня 2025
Читать новость
Власть

С Днем молодежи и студенчества! Поздравление от руководства района

29 июня 2025
Читать новость
Общество

Ответственность за сельхозпалы. Напоминает Глусский лесхоз

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Бухгалтер Глусского райпо Марина Ельцова

28 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем