Темы

Стань дзедам Марозам

“Дары дабро — стань Дзедам Марозам!” — так называецца навагодняя дабрачынная акцыя, якую зараз праводзяць работнікі Глускага райпо.

Арганізатары акцыі прапанавалі выхаванцам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (а менавіта дзецям з прыёмных сем’яў) намаляваць малюнкі Дзеду Марозу. Зараз гэтыя работы выстаўлены ў аддзеле «Цацкі» магазіна “Прамтавары” (былы ўнівермаг).

Кожны жадаючы можа падарыць радасць аўтару любога малюнка. Для гэтага трэба толькі выбраць малюнак, які  спадабаўся, а замест яго набыць падарунак аўтару твора і перадаць яго прадаўцу. Напярэдадні Новага года ўсе сувеніры будуць уручаны выхаванцам Цэнтра.

Акцыя будзе праходзіць па 30 снежня ўключна, так паведаміла рэдакцыі намеснік старшыні Глускага райпо  Наталля Талкачова. Яна таксама запрашае ўсіх жыхароў раёна стаць для дзяцей сапраўднымі Дзядамі Марозамі і прыняць удзел у дабрачыннасці. Пры гэтым не абавязкова набываць дарагія рэчы. Галоўнае, каб кожны юны мастак атрымаў падарунак да свята.

Л. ХАРЛАНЧУК

Последние новости

Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа праздника Купалье в Глуске

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем