Темы

Свята кранальнае і дарагое

Свята кранальнае і дарагое

Дзень маці — свята кранальнае. Таму што мы з самага дзяцінства і да апошніх дзён захоўваем у сваёй душы адзіны і непаўторны вобраз маці. Дзень маці — свята вечнасці. Таму што з пакалення ў пакаленне для кожнага з нас маці — самы галоўны чалавек у жыцці. Сапраўды, калі жанчына становіцца маці, яна адкрывае ў сабе ўсе самыя лепшыя якасці — дабрату, пяшчоту, ласку, павагу і бязмежную любоў. Вось чаму Дзень маці адзначаецца ў розных краінах. У Беларусі ён быў устаноўлены 15 гадоў назад, у ліпені 1996-га. Як зазначыла падчас урачыстасці, прысвечанай гэтаму святу, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама Алена Кірэй, павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства і дзяцінства з’яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. У Глускім раёне за гэты год 167 сем’ям была аказана адрасная сацыяльная дапамога на суму, большую за 458 мільёнаў рублёў, 132 дзіцяці ва ўзросце да двух гадоў атрымліваюць бясплатнае дзіцячае харчаванне, тры мнагадзетныя сям’і палепшылі свае жыллёвыя ўмовы за кошт ільготнага крэдытавання. З пачатку года ў раёне нарадзілася 148 хлопчыкаў і дзяўчынак. Усяго ж на Глушчыне ў 1640 сем’ях выхоўваюцца 2910 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пераважаюць сем’і, дзе выхоўваецца па адным дзіцяці, і толькі ў 170 сем’ях растуць па трое і больш непаўналетніх дзяцей. Вось чаму мнагадзетныя жанчыны-маці на асаблівым рахунку. Вышэйшай жаночай узнагароды, ордэна Маці, удастоены 33 нашыя зямлячкі. Некаторыя з іх разам з іншымі мнагадзетнымі мамамі напярэдадні свята былі запрошаны ў раённы Дом культуры, дзе спецыяльна для іх была наладжана прыгожая ўрачыстасць. Цёплыя шчырыя словы, самыя лепшыя пажаданні гучалі ў адрас Людмілы Дзенісевіч, маці трох дзяцей, даяркі СВК “Калгас “Зара камуны”, Святланы Анцюшэні, маці трох дачок, выхавацеля Веснаўскага дома-інтэрната, Анастасіі Прыбыш, маці трох дзяцей, памочніка начальніка ўчастка эксбазы “Глуск”, Галіны Івашковай, маці шасцярых дзяцей, прыбіральшчыцы службовых памяшканняў райпо, Алены Елінскай, маці трох дзяцей, тынкоўшчыцы “Жылкамгаса”, Валянціны Гоманавай, маці трох дзяцей, бухгалтара раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, Наталлі Фясько, маці трох дзяцей, бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі сельскіх Саветаў, Кацярыны Арцёмчык, маці трох дзяцей, лабаранта райветстанцыі, Таццяны Ермалаевай, маці трох дзяцей, жывелавода РАПТЗ, Любові Гардзейкі, маці пяці дзяцей, прыватнага прадпрымальніка, Тамары Патапенкі, маці пяці дзяцей, укладчыцы піламатэрыялаў на “Глускдрэве”, Вольгі Тозік, маці трох дзяцей, хатняй гаспадыні, Алены Зінкевіч, маці трох дзяцей, работніцы цэха па перапрацоўцы сыроў, Кацярыны Матвейчык, маці васьмі дзяцей, санітаркі раённай бальніцы, Алесі Гваздзяровай, маці дваіх дзяцей, метадыста РДК, Алены Мароз, маці трох сыноў, аператара па адкорму жывёлы СВК “Калгас “Зара”, Таццяны Елістратавай, маці трох дзяцей, даяркі СВК “Дружба”, Марыны Сцефановіч, маці трох сыноў, прадаўца Глускага райпо. Ім — падарункі і кветкі ад раённага выканаўчага камітэта. Ім — самыя лепшыя песні ў выкананні лепшых артыстаў. Ім — усе самыя прачулыя словы і пажаданні, каб штодзённыя мацярынскія клопаты не перашкаджалі ім заставацца заўсёды маладымі, прыгожымі, шчаслівымі, каб іх дамы заўсёды поўніліся святлом, цяплом і любоўю дарагіх людзей.
Дзень маці — гэта своеасаблівы дзень падзякі за святую і вялі-кую місію мацярынства. Менавіта ў мацярынскай любові — шчасце кожнага чалавека і будучае ўсяго чалавецтва.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

В Глусском районе побывал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

23 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит горно-обогатительный комплекс в Любанском районе

23 мая 2025
Читать новость
Происшествия

С топором и ножом на милиционеров

23 мая 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйске — новый мэр: Максим Гурин согласован на должность председателя горисполкома

23 мая 2025
Читать новость
Актуально

Паспорт, пропуск, черная ручка. Что можно брать с собой в аудиторию на ЦЭ и ЦТ

23 мая 2025
Читать новость
АПК

Делают погоду на полях. Побывали в ОАО «Заря Коммуны»

23 мая 2025
Читать новость