Темы

Сямейныя рэліквіі ўнукаў Марка Мігаса

Сямейныя рэліквіі ўнукаў Марка Мігаса

Наш газетны праект “Сямейная рэліквія” прадоўжыць новы расказ, невялікі і сціслы, але за ім — чалавечы лёс, напоўнены выпрабаваннямі і болем, цяжкасцямі і іх пераадоленнем, радаснымі падзеямі і звычайнымі жыццёвымі справамі. Галоўнае імя ў гэтым расказе — Марк Антонавіч Мігас, ён нарадзіўся ў кастрычніку 1914 года ў вёсцы Сіманавічы Глускага раёна. На фронт быў прызваны ў 1944-м, пасля вызвалення Беларусі. Ваяваў у пяхоце, вызваляў Польшчу, у адным з баёў быў цяжка паранены: наступіў на міну, і яму адарвала ступню, доўга лячыўся, дамоў вярнуўся з інваліднасцю. Але жыццё наладжвалася, стварыў сям’ю, яго жонка Ульяна Сямёнаўна была родам з Заполля (што ў Завалочыцкім сельсавеце), там яны і жылі разам, працавалі ў калгасе, выгадавалі сына Івана. 

У сям’і яго дачкі Аксаны Дзяшчэні захоўваюцца ўзнагароды яе дзеда-франтавіка. Медалі і ордэн Айчыннай вайны I ступені з пасведчаннямі. Іх у рэдакцыю прынёс яе муж Сяргей Дзяшчэня, ён і падзяліўся гэтымі звесткамі пра ветэрана, інваліда вайны. 

Імя Марка Мігаса значыцца ў кнізе “Памяць. Глускі раён”, знаходзім яго і на партале “Памяць народа”. Там звесткі таксама даволі сціслыя, запісана, што чырвонаармеец Мігас Марк Антонавіч служыў у 185-й стралковай дывізіі, дата выбыцця 31.03.1945, мабыць, гэта і ёсць дзень яго апошняга бою, дзень, калі ён падарваўся на міне, потым нумары двух эвакуацыйных шпіталяў: № 3961 і № 3965. Ёсць там і звесткі пра ордэн.

У ордэнскай кніжцы чытаю, што Мігас Марк Антонавіч атрымаў гэтую ўзнагароду “за храбрасць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў азнаменаванне 40-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў” згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 11 сакавіка 1985 года.

А памёр ветэран вайны ў год 45-годдзя Перамогі, у 1990-м, не дажыўшы да свята чатыры месяцы. 

“Калі прачыталі ў газеце прапанову расказаць пра сямейную рэліквію, — патлумачыў Сяргей Дзяшчэня, — вырашылі гэта зрабіць і згадаць Марка Антонавіча Мігаса — ветэрана, інваліда вайны. Пра яго ведаюць і нашы дзеці, яго праўнукі. Яго ўзнагароды — наша сямейная рэліквія”.

Так, гэта рэліквія, якую трэба берагчы і захоўваць, паказваць і перадаваць нашчадкам, яна — сведчанне пра вайну, пра таго, хто ваяваў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

Про историю и планы творческого объединения «Арт-шок»

25 мая 2025
Читать новость
Общество

Сямейныя рэліквіі ўнукаў Марка Мігаса

25 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском музее открылась выставка местных художников-любителей

25 мая 2025
Читать новость
Общество

Мария Фесько возглавила Глусскую центральную районную аптеку № 99 Могилёвского РУП «Фармация»

24 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мои земляки. Тимофей Терентьевич Гурин

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Члены партии «Белая Русь» навели порядок, посадили деревья

24 мая 2025
Читать новость