Темы

Тысячы дрэў, дзясяткі гектараў

Тысячы дрэў, дзясяткі гектараў

Каля 380 тысяч дрэў на плошчы 78 гектараў было пасаджана ў Глускім раёне падчас добраахвотнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу — 2018”. Пра гэта рэдакцыі паведаміў намеснік дырэктара Глускага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Іван Вяргун.

Акцыю, прысвечаную Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пацярпелых ад насякомых, падтрымалі работнікі Глускага лясгаса, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, школьнікі, актывісты БРСМ — больш за 400 глушчан. На працягу тыдня, з 14 па 21 красавіка, добраахвотнікі не толькі пасадзілі лес, але і  адрамантавалі тры месцы адпачынку, сабралі больш за 50 кубаметраў смецця.

У перадапошні дзень акцыі да добрай справы далучыліся і прадстаўнікі рабочай моладзі РК ГА “БРСМ”. З самай раніцы працоўны дэсант на чале з першым сакратаром маладзёжнай арганізацыі Юліяй Стаўскай высадзіўся да месца лесапасадкі — у Кіраўскае лясніцтва. Пасля інструктажу па пасадцы раслін, разбіўшыся ў пары і ўзброіўшыся спецыяльнай прыладай для пасадкі лесу — мячом Колесава, добраахвотнікі дружна ўзяліся за справу. Праз некалькі гадзін карыснай працы нераўнадушных да прыроды людзей дзясяткі маладых сеянцаў сасны і бярозы пасяліліся на пастаяннае месца жыхарства.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Происшествия

Трагедия на акватории в Речицком районе

7 июля 2025
Читать новость
Культура

Как глусчане отметили праздник Купалье. Фоторепортаж

7 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: за 20 лет Президентский спортивный клуб успешно реализовал сотни масштабных проектов

7 июля 2025
Читать новость
Актуально

С 8 по 10 июля ГАИ проведет комплекс профилактических мероприятий

7 июля 2025
Читать новость
Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость