У гэты лютаўскі дзень заўсёды холадна, у гэты лютаўскі дзень заўсёды крыху сумна, гэты лютаўскі дзень у календары мае сваё значэнне, сваё асобнае імя — 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у Глуску ўсе, хто ідзе па цэнтральнай вуліцы, заўсёды спыняюцца каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, каб пастаяць, паслухаць, паглядзець, як праходзіць урачысты мітынг, прысвечаны чарговай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сюды заўсёды спецыяльна запрашаюць школьнікаў-старшакласнікаў: яны павінны ведаць пра тую вайну, ведаць тых, каму давялося амаль адразу пасля школы ўзяць у рукі зброю, выконваць воінскі абавязак у мірны час. Сюды заўсёды прыходзіць кіраўні-цтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, бо ў нашай краіне даўно і праві-льна прынята ўшаноўваць сваіх абаронцаў, ганарыцца іх ратным подзвігам. Словы пра мужнасць і гераізм, пра стойкасць і вернасць ваеннай прысязе, а яшчэ падзяка за дастойны прыклад і патрыятычнае выхаванне моладзі гучалі ў выступленнях старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы, настаяцеля Свята-Богаяўленскага храма Міхаіла Лазоўскага на мітынгу памяці. А яшчэ была хвіліна маўчання па загінуўшых, па тых, хто пайшоў з жыцця пасля свайго вяртання з вайны. Было выступленне намесніка старшыні раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Ігара Губарава пра тое, што ў свой час, калі ім быў аддадзены загад ісці на вайну, яны яго выканалі дастойна і сёння ўдзячны мясцовай уладзе і за магчымасць збірацца разам у памятны для іх дзень ля гэтага мемарыяльнага знака, і за пастаянную ўвагу да праблем воінаў-інтэрнацыяналістаў. І вось у выкананні мужчынскага трыа гучыць песня пра Афганістан, а потым кіраўнікі мясцовых устаноў і арганізацый ускладаюць вянкі і кветкі да помніка ў скверы на вуліцы Кірава — у гонар светлай памяці загінуўшых, у знак падзякі і павагі “афганцам” жывым.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА
Последние новости
Будь в курсе
Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова
10 октября 2026
Власть
С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко
10 октября 2026
Культура
В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников
9 октября 2026
Будь в курсе
8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников
9 октября 2026
АПК
Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос