Темы

У памятны дзень, на памятным месцы

У памятны дзень, на памятным месцы

Мінула 32 гады, як скончылася афганская вайна, доўжылася яна больш за дзевяць год. Вогненнымі дарогамі Афганістана прайшлі болей за 30 тысяч беларускіх хлопцаў, амаль 800 з іх загінулі на той далёкай чужой зямлі. У працяглай вайне ўдзельнічалі 75 ураджэнцаў Глускага раёна, на жаль, трое з іх жывымі дадому не вярнуліся.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які 15 лютага адзначаюць усе рэспублікі на постсавецкай прасторы, па традыцыі ў Глуску пачынаецца з сустрэчы былых воінаў-афганцаў ля памятнака знака ў скверы па вуліцы Кірава. Тых, каго звязала адна вайна, адзін лёс, каму давялося абараняць мірных жыхароў ад душманаў, не раз трапляць пад варожыя кулі і адчуваць боль ад страты сваіх баявых сяброў. Кожны год яны збіраюцца разам, каб успомніць былое, сваіх таварышаў па службе, ушанаваць памяць тых, каго не дачакаліся родныя і сябры, падтрымаць адзін аднаго. Разам з імі аддаць даніну глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім салдатам, якія мужна і самааддана выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, на мітынг прыходзяць прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна.

“За тысячы кіламетраў ад радзімы, у далёкім Афганістане, беларускія салдаты, сярод якіх было нямала нашых землякоў, праявілі мужнасць, адвагу і гераізм у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, — адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч. — Усе яны прыклад для маладога пакалення. На жаль, не ўсім пашчасціла вярнуцца з вайны жывымі і здаровымі. Афганскія падзеі не прайшлі бясследна: многіх ветэранаў-афганцаў не стала ўжо ў мірны час. Гэта наш агульны боль, гэта наша агульная памяць”.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі светлую памяць тых, хто не вярнуўся з поля бою.

Сёння на тэрыторыі Глускага раёна пражывае 49 ветэранаў-афганцаў. Іх імёны прагучалі падчас мітынгу. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Тылец падзякаваў усім прысутным за тое, што па добрай традыцыі ў памятны дзень на памятным месцы не перастаюць збірацца разам, у знак павагі да воінаў ускладваюць да падножжа помніка жывыя кветкі, за тое, што не перастаюць помніць.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота і відэа тут

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость