Темы

Урачысты сход калектыву Аўтапарка № 15 адбыўся ў Глуску

Урачысты сход калектыву Аўтапарка № 15 адбыўся ў Глуску

Прафесійнае свята — гэта нагода і для радасці, і для пэўнага падвядзення прамежкавых вынікаў — з ацэнкай работы ўсяго калектыву і асобных яго работнікаў. Бо прафесійнае свята —  гэта яшчэ і выдатная магчымасць вызначыць тых, хто ў гэтай прафесіі, на сваім участку работы, дабіўся найлепшых паказчыкаў, дэманструе ўзорную працу, у каго на ўзроўні і тэмпы, і якасць.

Урачысты сход працоўнага калектыву Глускага філіяла Аўтапарк № 15 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” адбыўся напярэдадні прафесійнага свята транспартнікаў і дарожнікаў. У глядзельнай зале кінатэатра “Арыён” абстаноўка была сапраўды ўрачыстай, кожны мог парадавацца (за сябе, за калег, за арганізацыю) і прасякнуцца прыўзнятай атмасферай свята.

Кожны, хто хоць раз трымаў у руках руль, мае дычыненне да свята аўтамабілістаў, але ёсць людзі, якія справу вадзіцеля зрабілі сваёй прафесіяй і служаць ёй многія гады, сказаў, звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. “Добра, што вы ёсць, што працуеце, калектыў прадпрыемства невялікі, але згуртаваны. Час ставіць перад галіной новыя задачы, і іх патрэбна выконваць, патрэбна адпавядаць патрабаванням”, — сказаў ён і з пажаданнямі добрага здароўя і далейшых поспехаў уручыў узнагароды.

Ганаровую грамату Глускага райвыканкама з рук кіраўніка раёна прымаў Аляксандр Пігулеўскі, вадзіцель аўтобуса, Падзячнае пісьмо райвыканкама — Валерый Шумскі, слесар па рамонце аўтамабіляў. 

Як стабільную ахарактарызаваў сяголетнюю работу свайго прадпрыемства дырэктар АП-15 Аляксандр Сыцька. Укладзеныя ў рамонт грузавых аўтамабіляў сродкі пачалі акуплівацца, за 8 месяцаў па гэтым накірунку спрацавалі без страт, рэнтабельнасць грузаперавозак склала 17,7 працэнта. Паляпшаецца сітуацыя з пасажырскімі перавозкамі, і тут, спадзяецца кіраўнік, да канца года прадпрыемства спрацуе без страт. Адзначыўся бягучы год і абнаўленнем аўтамабільнага парка, сяголета набылі 4 новыя аўтобусы і 2 новыя грузавыя аўтамабілі, якія ўжо даюць грашовую аддачу. Па-ранейшаму фінансава паспяхова працуе станцыя дыягностыкі. Сярэдняя зарплата работнікаў за 9 месяцаў склала 1374 рублі, за верасень яна перавысіла 1600. Словам, арганізацыя жыве і развіваецца. Кіраўнік сказаў словы падзякі і цяперашняму калектыву Аўтапарка № 15, і ўсім яго паважаным ветэранам, пажадаў працоўных поспехаў і сямейнага дабрабыту.

Ганаровыя граматы АП-15 Аляксандр Сыцька ўручыў аператару заправачных станцый Але Агінскай, касіру Любові Кругловай, вадзіцелю аўтобуса Аляксандру Пуліновічу, токару Алегу Левановічу, манціроўшчыку шын і шыннапнеўма-тычных муфт Аляксандру Марціновічу, кантралёру тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў Яўгену Размову. Такой жа ўзнагародай адзначаны намеснік дырэктара — галоўны інжынер Ігар Арцёмчык, а Ганаровай граматай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Магілёўаблаўтатранс” — вядучы бухгалтар прадпрыемства Тамара Ашуйка (яны не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці і атрымаюць свае граматы пазней).

Прыемна адзначыць, што на ўрачыстасці, арганізаванай “Магілёўаблаўтатрансам” днямі раней у Магілёве, сярод лепшых прадстаўнікоў транспартнай галіны імёны глушчан прагучалі таксама. Ганаровую грамату ААТ “Магілёўаблаўтатранс” за старанную працу атрымаў вадзіцель аўтобуса Сяргей Ляшчынскі, Грамату ААТ “Магілёўаблаўтатранс” — слесар па рамонце аўтамабіляў Аляксандр Мельнік.    

Мяркуючы па тым, з якім добрым настроем, з якімі шчырымі ўсмешкамі выходзілі цяперашнія і былыя транспартнікі з глядзельнай залы “Арыёна”, наладжаная для іх святочная імпрэза ім спадабалася: і добрыя словы кіраўніцтва, і ўручэнне заслужаным людзям заслужаных імі ўзнагарод, і добрыя вясёлыя песні, якія для іх хораша і пранікнёна спявалі мясцовыя артысты і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

Происшествия

Пятерым грибникам, потерявшимся в лесах Могилевщины, помогли спасатели

30 июня 2025
Читать новость
Власть

30 июня в Беларуси отмечается профессиональный праздник — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Актуально

Проверки дымовых и вентиляционных каналов: важно для безопасности

29 июня 2025
Читать новость
Власть

С Днем молодежи и студенчества! Поздравление от руководства района

29 июня 2025
Читать новость
Общество

Ответственность за сельхозпалы. Напоминает Глусский лесхоз

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Бухгалтер Глусского райпо Марина Ельцова

28 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем