Темы

Усклалі кветкі, уручылі партбілет

Усклалі кветкі, уручылі партбілет

У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Глуску прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава і да памятных знакаў у гонар нашых землякоў-Герояў, там жа была арганізавана Вахта памяці. У шэсці, якое ўзначалілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, прынялі ўдзел кіраўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

Найбольш масавай была дэлегацыя прадстаўнікоў раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі, якія і да гэтага часу засталіся вернымі ідэям Кастрычніка. Адметна, што іх падзяляюць не толькі камуністы, чый партыйны стаж бярэ пачатак у савецкія часы. Амаль штогод раённая арганізацыя папаўняецца новымі прыхільнікамі. На гэты раз у рады Камуністычнай партыі Беларусі быў прыняты Генадзь Ліпскі. Партыйны білет 7 лістапада на Алеі Славы яму ўручыў сакратар Глускай раённай арганізацыі КПБ Павел Еўпак. Такім чынам, цяпер колькасць гэтага партыйнага звяна складае 21 чалавек.

Што да іншых мерапрыемстваў, запланаваных на 7 лістапада ў Глуску, то яны таксама адбыліся, хаця з-за дажджу былі не надта масавымі. На кірмашы можна было купіць свежае і смачнае печыва, садавіну і агародніну, зерне, сала, мяса, грыбы, мёд, згуляць у бяспройгрышную латарэю. Адпачынак для душы знайшлі і тыя гарпасялкоўцы, хто пайшоў на канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька”. Добрыя песні і іх шчырае выкананне ўнеслі ў пахмурны дзень светлыя фарбы і добры настрой.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Как не оставить здоровье на грядках? Советы врача пожилым

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Дети тонут, когда взрослые не рядом

25 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: благодаря сотрудничеству регионов Беларусь и Россия сохранили теплые дружеские отношения

25 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем