Вось і ў нашым Глуску, як у вялікім горадзе, нарэшце з’явіўся каток у самым зручным для яго наведвання месцы. Праўда, наконт гэтай зручнасці было, ды і зараз яшчэ не ўлеглася, нямала спрэчак: маўляў, прахожым слізка хадзіць. Ну ды праз каток да кінатэатра хадзіць і не трэба, а што да тратуара, то яго ўжо расчысцілі – ідзі сабе, калі ласка. Праўда, некаторае абледзяненне з дарожак пакуль не збілі, але саб’юць, абавязкова саб’юць. І тады кожны атрымае сваё: моладзь і ўсе, хто можа стаяць на каньках, – месца для катання, людзі больш паважанага веку – бяспечныя ўмовы (дарэчы, паслізнуцца можа хто заўгодна і дзе заўгодна). Няўжо не можа быць, каб усім было добра?! Павінна быць, хутка ж Новы год!
Теги
Последние новости
Общество
МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка
5 мая 2025
Власть
Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды
5 мая 2025
Гісторыя Глушчыны
Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час
5 мая 2025
Власть
Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником
5 мая 2025
Власть
5 мая — День печати. Поздравления от руководства района