Темы

Восеньскі кірмаш і новы магазін

Восеньскі кірмаш і новы магазін

Нягледзячы на пахмурнае і дажджлівае надвор’е ў суботу 15 верасня, глушчанам, завітаўшым зранку ў цэнтр горада, не прыйшлося сумаваць. Спачатку на бульвары Грахоўскага з усёй асенняй шчодрасцю разгарнуўся традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш. Шумныя чэргі сабраліся каля гандлёвай кропкі райспажыўтаварыства са свежамарожанай рыбай, печывам, агароднінай і садавіной.

Актыўна куплялі мясную прадукцыю, якую прапаноўваў Бабруйскі мясакамбінат, свежую рыбу рыбгаса “Свіслач”, сланечнікавы і іншыя віды алею Бабруйскага завода раслінных алеяў. Не было недахопу ў пакупніках і каля машын мясцовых сельгаспрадпрыемстваў (“Турыно-агра”, райаграпрамтэхзабеспячэнне, аграфірма “Слаўгарадскі” і эксбаза “Глуск”), Веснаўскага дома-інтэрната, сялянска-фермерскай гаспадаркі “Ермак Трейд”, індывідуальных прадпрымальнікаў. Дарэчы, Глускі райвыканкам плануе арганізоўваць сельскагаспадарчыя кірмашы кожную суботу ажно да канца кастрычніка, таму ў тых, хто яшчэ не паспеў папоўніць свае запасы неабходнай прадукцыяй, яшчэ ёсць час гэта зрабіць.

Працяг матэрыяла ў газеце № 70 ад 18 верасня 2018 года.

Последние новости

Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость
АПК

У Глускім раёне справілі “Зажынкі”

16 июля 2025
Читать новость