Удзел у разнастайных творчых конкурсах для наведвальнікаў выяўленчай студыі “Вернісаж”, што дзейнічае пры раённай гімназіі, справа звыклая, але міжнародны маштаб ім пакарыўся ўпершыню. На конкурс “Партрэт для музея”, аб’яўлены камісіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), глушчане таксама адправілі некалькі сваіх работ. Да агульнай радасці адна з іх атрымала ўхвальны водгук арганізатараў. Гэта аўтапартрэт Паўла Статкевіча, ён вучыцца ў 2 “А” класе гімназіі, любіць маляваць і любіць, каб усё навокал было светла, чыста, радасна. Вось і сябе намаляваў у прыгожай рамцы, вакол шмат святла, а позірк вялікіх вачэй, здаецца, адкрыты ўсяму свету. Зараз аўтапартрэт глускага хлопчыка знаходзіцца ў штабкватэры ЮНЕСКА ў Парыжы разам з 16 іншымі работамі такіх жа юных мастакоў з Беларусі. Усяго ж на конкурс было даслана больш за 500 дзіцячых малюнкаў.
Т.ЛУГАВАЯ Фота С.РУДЗІНСКАГА На здымку: Павел Статкевіч
Теги
Последние новости
Общество
Олег Дьяченко о многовекторной системе международных отношений
5 августа 2025
Актуально
Акция «В школу с добрым сердцем» уже стартовала!
5 августа 2025
Власть
Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН
5 августа 2025
АПК
На полях Глусского района
5 августа 2025
Общество
Большой юбилей в кругу семьи. Глусчанка Ева Сергеевна Кипель отметила 90-летие