У апошнюю зімовую нядзельку ў цэнтры Глуска сабраўся народ на свята “Гуляй, Масленка!” зіму праважаці, вясну сустракаці, бліны есці, сілай мерацца ды ў вясёлыя гульні гуляць. Тон задавалі работнікі культуры і самадзейныя артысты – і песні спявалі, і тэатралізацыю наладзілі, і бліноў напяклі, і выставу мастацкіх вырабаў і латарэю арганізавалі. Бойка ішоў і гандаль. Ля “Арыёна” збіралася ўсё больш людзей. Усе чакалі, як кажуць, “фішку” свята – спаборніцтваў па перацягванні каната. І вось дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Вежнавец аддае загад камандам аўтапарка, лясгаса, “Жылкамгаса”, райспажыва, райгаза і РАНС рыхтавацца да стартаў. Што тут пачалося! Балельшчыкі аддавалі сіл на падтрымку ўдзельнікаў спаборніцтваў не менш, чым самі аматары спорту! У выніку перамогу “выцягнула” каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На другім месцы – “Жылкамгас”, трэцім – райспажыў. Менавіта ім начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Ігар Сушчэня ўручыў канверты з прэміямі. Калі адны сілай мераліся, другія – спрытнасцю. Хто бліны са смятанай на хуткасць паядаў, хто дуэль падушкамі на адной назе ладзіў. Павесяліліся і дзеці: шмат для іх гульняў ды конкурсаў было! А ў канцы свята, як і належыць, спалілі пудзіла зімы, а з ім усе непрыемнасці, што былі ў мінулым годзе. У гэты ж дзень Масленіцу святкавалі і на сяле. Напрыклад, у аграгарадку Засценак Усцярхі свята для сяльчан зрабілі работнікі мясцовых бібліятэкі і клуба. У святочна прыбранай зале СДК гледачоў сустракалі Масленіца, Алеся і дзед Андрэй, якія з гумарам і задорам праводзілі конкурсы, спявалі песні, а кульмінацыяй свята стала гульня-абрад “Разбудзі мядзведзя”. Пасля провадаў Масленіцы усцярхоўцаў частавалі блінамі ды гарачай гарбатай.
Тэкст і фота Ірыны ГРАМЫКІ Яшчэ фотаздымкі з Масленіцы вы можаце паглядзець на сайце нашай газеты ў Інтэрнэце www.glusk.by ў раздзеле “фотагалерэя”.
Теги
Последние новости
Актуально
На территории Глусского района проводится специальная программа «Мак»
2 августа 2025
Актуально
Сколько занятых в экономике Глусского района
2 августа 2025
АПК
Поле зовет. Экипаж агрофирмы «Славгородский»
1 августа 2025
Власть
Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме
1 августа 2025
Культура
В Глусском районе проходит турслет
1 августа 2025
Актуально
АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 2—3 августа