Темы

Юныя грамадзяне Беларусі

Рэспубліканская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, прысвечаная Дню Канстытуцыі, прайшла і ў Глускім раёне. Яе завяршэннем стала ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў нашым юным землякам, наладжаная ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Месца гэта выбрана невыпадкова: тут, у музеі, сабраны матэрыялы аб далёкай мінуўшчыне глускай зямлі, аб яе лепшых людзях, ад уладальнікаў замка да мірных працаўнікоў і мужных змагароў, шырока прадстаўлена на экспазіцыі і Глушчына сучасная, а вось яе будучае будаваць менавіта ім, маладым грамадзянам нашай краіны. На гэтым і засяродзіў увагу, звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат, старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Стала ўжо традыцыяй, што менавіта кіраўнік раёна ў Дзень Канстытуцыі ўручае пашпарты лепшым прадстаўнікам моладзі. “Вы ўжо зараз, — зазначыў ён, — лепш за іншых робіце тую справу, якая даручана вам, — добра вучыцеся, займаецеся спортам, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці вашых школ і раёна. Такімі заставайцеся і ў далейшым, знайдзіце свой шлях, атрымайце прафесію і вяртайцеся сюды, на сваю радзіму — нам патрэбны вашы сілы, энергія, веды, бо ніхто тут нічога не палепшыць, акрамя вас”.
“Атрыманне пашпарта — гэта толькі першы крок у дарослае жыццё, — сказала, звяртаючыся да прысутных старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Глускага аддзела ўнутраных спраў Вольга Фішчанкова, — і пражыць яго трэба так, каб Глушчына ганарылася вамі”. Урачыстасць моманту і новую адказнасць, якую яны атрымалі разам з галоўным дакументам, які засведчвае асобу, адчуваюць і самі юныя грамадзяне нашай краіны. Менавіта пра гэта гаварыў, выступаючы са словам у адказ, вучань гімназіі Глуска Сяргей Сушчэня, ён запэўніў, што моладзь Глушчыны будзе вучыцца, працаваць і жыць так, каб наша зямля прыгажэла і багацела: “Калі не мы, то хто? У гэтым і заключаецца сэнс грамадзянства”. Разам з пашпартамі 20 юнакоў і дзяўчат атрымалі буклеты пра Глускі раён і чырвоныя гваздзікі — гэты ўрачысты момант і стаў сюжэтам калектыўных здымкаў на памяць пра Дзень Канстытуцыі і акцыю “Мы — грамадзяне Беларусі”.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость