Темы

Зімовыя забавы

Зімовыя забавы

Сяголетняя зіма сваім надвор’ем не надта спрыяе традыцыйным зімовым забавам і відам спорту — канькам, лыжам, катанню на санках. Вось і зараз, калі пішуцца гэтыя радкі, зноў адліга. Аднак жа той, хто хоча, — заўсёды сабе знойдзе і снегу, і лёду. Так, большасць аматараў пакатацца на каньках у непрацяглы марозны перыяд перад новым годам дружна асвойвала натуральныя вадаёмы. Стацыянарны каток заліты зараз на хакейнай каробцы ў другой глускай школе. Каток у цэнтры Глуска, як паведамілі нам у фізкультурна-спартыўным клубе, будуць заліваць (пры спрыяльных умовах) пасля таго, як на бульвары Грахоўскага дэманціруюць ёлку —  гэта пасля 14 студзеня. Акрамя таго, у ФСК набылі станок для наточвання канькоў, і да 20 студзеня яго павінны даставіць на месца, так што ў спартыўным клубе фізкультурнікам-аматарам хутка будзе аказвацца яшчэ адна платная паслуга — толькі хадзі туды, сябруй са спортам.

 Т. ЛУГАВАЯ 

Фота В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Общество

Более 5 тыс. нетрезвых водителей привлечены к ответственности с начала года

25 июня 2025
Читать новость
Актуально

Свой взгляд. Наши двери открыты

25 июня 2025
Читать новость
Происшествия

Пожарная автоматика «Молния» спасла семью в Могилеве

25 июня 2025
Читать новость
Образование

Вниманию абитуриентов-2025

25 июня 2025
Читать новость
Спорт

Марафон молодежи и студенчества в Глусском районе

25 июня 2025
Читать новость
Власть

Беларусь и Куба определили перспективные точки роста в торговле. Лукашенко озвучил подробности 

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем