Темы

Зломак

Зломак

Гарышча старой бабулінай хаты — гэта цэлая гісторыя, навеяная сівізной даўніх часоў. Сярод усялякіх рэчаў, ад каменных жорнаў да невялікага шматка пражы, ёсць адна — трэснутая збоку, вышчарбленая зверху ступа з таўкачом. З гэтым зломкам звязаны ўспаміны пра мінулае.

Калісьці, пасля вайны, у часы ўсеагульнай нястачы, ступа была сапраўднай карміліцай. “Бывала, захочам спякчы сухароў, а мукі ў торбачцы лыжкі са дзве,— расказвала бабуля. — Бяром тады звараную ў мундзіры і палупленую бульбу і таўчом у ступе, пакуль не пачне цягнуцца за таўкачом. Выбіраем адтуль малаі (так называлася гэтае месіва), змешваем з мукою, солім, раскатваем цеста і робім сухары. Вельмі смачныя яны атрымліваліся, выпечаныя ў тлушчы”. А якім духмяным было стоўчанае ў муку льнасемя, якое потым, разам са смажанай на алеі цыбуляю, змешвалі з камакамі.

Памятае ступа ў сваім нутры і зерне проса, ячменю, грэчкі, якое разам са сваім  верным спадарожнікам таўкачом ператварала ў крупы. Так, шанавалі некалі яе ў кожнай хаце. Цяпер жа людзі карыстаюцца электрапрыборамі, а яна, старая і шчарбатая, ляжыць на пыльным гарышчы і “ўспамінае” мінулыя дні.

Вольга НОВІКАВА

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость