Темы

Страх страціла

Страх страціла

Страціўшы страх перад чалавекам, ліса забегла на адно з падвор’яў аграгарадка Катка і пачала ганяць курэй. Гаспадыня, убачыўшы няпрошаную госцю, хацела прагнаць яе, але жывёліна захавалася пад прычэп, там гаспадар і закалоў яе віламі. Уся свойская жывёла і птушкі былі ізаляваны ад гэтага месца, а раніцай прыехалі прадстаўнікі ветэрынарнай службы і забралі труп лісы. Даследаванне, якое зрабілі ў Магілёве, дало станоўчую рэакцыю на шаленства. Было гэта ў 20-х чыслах сакавіка.

Як патлумачыў рэдакцыі  намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Дзмітрый Левановіч, адразу пасля пацвярджэння факта шаленства на аграгарадок Катка быў накла-дзены каранцін тэрмінам на два месяцы. Праведзена апрацоўка падвор’я, куды забегла ліса, і вакцынацыя свойскай жывёлы на бліжэйшых вуліцах, вядзецца назіранне. Калі новых выпадкаў шаленства ў аграгарадку не будзе выяўлена, каранцін знімуць.

— Гэта першы выпадак шаленства дзікай жывёлы, зарэгістраваны ў Глускім раёне за апошнія паўтара года, — гаворыць Дзмітрый Левановіч. — У сувязі з гэтым жыхарам населеных пунктаў, што размешчаны недалёка ад лесу, варта быць уважлівымі, паколькі гэта можа быць не адзінкавы выпадак захворвання жывёлы. Шаленства ў дзікай прыродзе паўтараецца з цыклічнасцю раз у пяць гадоў, і 2014 год якраз можа быць пікавым па гэтым захворванні. Таму трэба ведаць, што ў хворай жывёлы, нават лясной, знікае страх перад чалавекам, страчваецца інстынкт самазахавання, яна можа выбягаць перад машынамі, заходзіць у населеныя пункты. Пры выяўленні такой жывёлы (або трупаў) да яе нельга падыходзіць, нельга чапаць яе  і трэба абавязкова паведамляць у свой сельскі Савет або ў райветстанцыю, тэлефон 4-16-17.

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем