Мае вёскі

Шыб няма, б’ецца вецер у столь.
Быццам зноў не хапае кагосьці.
Тут з вясны не склікаюць за стол…
Апусцела даўно пабудова,
Дзверы сумна рыпяць, як званы,
Гаспадар не зайздросціць на дровы,
Не страшыцца прыходу зімы.
Не кіпіць у чыгунчыку крупнік,
І аладак з патэльні не зняць.
Стала хата, як нейкі трохкутнік,
І жыцця, як вугла, не відаць.
Тут учора грымела падлога,
У вяселлях купаўся народ!
А сягоння — быллё ля парога,
Непрыкайна туляецца кот.
…Адчыняецца брама ад ветру…
Можа, усё-ткі прыйшоў гаспадар?
Абдымаюцца хаткі прыветна,
Дзе нікому рукі не падам.
Любоў ЛЯПКО