Темы

Атрымаць больш таннай прадукцыі – такую задачу перад жывёлаводамі раёна паставіў старшыня райвыканкама Юрый Дымша

Большая частка жывёлагадоўчай прадукцыі вырабляецца ў пашавы перыяд, і за гэты час ёсць магчымасць узяць танную прадукцыю. Менавіта на гэту акалічнасць быў зроблены акцэнт падчас семінара пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Юрыя Дымшы. Кіраўнікі, спецыялісты галіны жывёлагадоўлі гаспадарак раёна і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сабраліся разам на малочна-таварнай ферме вёскі Барысаўшчына УКСП “Эксбаза “Глуск” для абмеркавання надзённых пытанняў. У прыватнасці, было зазначана, што да 1 мая гаспадаркам неабходна ўсе статкі, запланаваныя на выпас, вывесці на пашу. А далей стаіць пытанне эфектыўнага выкарыстання за-ліўных лугоў і няўдобіц. Менавіта так у мінулым годзе паступілі ў СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, дзе некаторы час пасвілі жывёлу на заліўных лугах і тым самым прыкметна павысілі надоі. На сёння такія магчымасці ёсць у кожнай гаспадарцы і ігнараваць іх нельга.
Больш прадукцыі можна атрымаць, калі на пашах устанавіць перасоўныя даільныя ўстаноўкі. У прыватнасці, у эксбазе, СВК “Дружба”, СВК “Калгас “Зара” аб гэтым паклапаціліся загадзя, таксама закупілі і электрапастухі, таму з выганам кароў на пашу тут праблем няма. Амаль вырашана гэта пытанне ў СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, чаго не скажаш пра СВК “Калгас “Зара камуны” і УКСП “Саўгас “Завалочыцы”.
На семінары абмяркоўвалі і праблему камплектацыі статку. Недапушчальна, каб разам з дойнымі каровамі пасвіліся цялушкі. Такая акалічнасць негатыўна сказваецца на прадуктыўнасці. У разрадзе актуальных было і пытанне захаванасці якасці малака, якая напрамую залежыць ад працягласці дойкі, а яна не павінна перавышаць дзвюх з паловай гадзін. Закранулі нават і пытанне паення кароў. Відавочна, што ў малочнай жывёлагадоўлі важна ўлічваць любую дробязь. Таму ад сельгасвытворцаў старшыня райвыканкама патрабаваў сур’ёзных адносін да работы і за пашавы перыяд па максімуму выкарыстоўваць рэзервы для атрымання больш таннай прадукцыі.

Вольга ЧУЧВАЛ

Последние новости

Власть

В каком «дворце» должны содержать коров. Лукашенко о замысле семинара-совещания в Минском районе

17 июня 2025
Читать новость
Власть

Выездной прием граждан 20 июня проведет председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

17 июня 2025
Читать новость
Власть

Благодарность Президента Беларуси объявлена отличившимся преподавателям и студентам

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Посмотрите, как работники Глусского района газоснабжения благоустраивают территорию

17 июня 2025
Читать новость
Образование

Более 720 стобалльников. Стали известны результаты одного из двух основных дней ЦТ

16 июня 2025
Читать новость
Общество

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко сегодня работает в Глусском районе

16 июня 2025
Читать новость