Темы

Кааператары абмеркавалі і падвялі вынікі

Да трох разоў на тыдзень павялічыць абслугоўванне жыхароў сельскіх населеных пунктаў аўтамагазінамі; больш інтэнсіўна развіваць і пашыраць прыдарожны сервіс; у кожным раёне наладзіць работу забойных пунктаў; а яшчэ — актывізаваць закуп лішкаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва і нарыхтоўку дзікарослай прадукцыі, павялічыць экспарт выпускаемых тавараў і больш актыўнымі тэмпамі праводзіць мадэрнізацыю вытворчасці. Такія задачы пастаўлены перад сістэмай Белкаапсаюза на нядаўняй рэспубліканскай нарадзе, што праходзіла ў прысутнасці Прэзідэнта краіны.
Пра гэта нагадаў мясцовым кааператарам на справаздачным сходзе ўпаўнаважаных Глускага спажывецкага таварыства намеснік старшыні аблспажыўсаюза Аляксандр Фядоненка. Разам з ім на сходзе прысутнічалі намеснік старшыні Глускага райвыканкама па эканоміцы Рыгор Бяляцкі, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” ў Глуску Надзея Хмылова, прадстаўнікі сельскай улады. З падрабязнай інфармацыяй аб рабоце раённага спажывецкага таварыства перад упаўнаважанымі выступіў старшыня праўлення райпо Сяргей Зубчонак. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што ў сістэме кааперацыі раёна 7213 пайшчыкаў, а гэта больш за 53 працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва. Для далейшага пашырэння іх радоў была арганізавана перадача тавараў пайшчыкам са зніжэннем цаны тавара на 20 працэнтаў, і па стану на пачатак сакавіка такім чынам было перададзена тавараў на 522 мільёны рублёў. Сістэма кааперацыі арыентавана на продаж насельніцтву тавараў айчыннай вытворчасці, за мінулы год іх рэалізацыя склала каля 92 працэнтаў ад агульнага продажу тавараў. У цэлым мінулы год для мясцовых кааператараў склаўся ўдала, чыстага прыбытку атрымана 1,9 мільярда рублёў, на развіццё матэрыяльнай базы накіравана 1,3 мільярда. Аднак прычын для самазаспакаення няма, гэта зразумела і праўленню райпо, і кіраўніцтву аблспажыўсаюза, скажам, рознічны тавараабарот на 1 жыхара склаў 5 мільёнаў 785 тысяч рублёў, а гэта менш, чым у сярэднім па вобласці. У той жа час у сістэме грамадскага харчавання рознічны тавараабарот склаў за мінулы год 573 тысячы рублёў і перавысіў сярэднеабласны паказчык. У нарыхтоўчай галіне ў гэтым годзе патрэбна павялічыць закупкі на 15 працэнтаў, а для гэтага больш прынцыпова падыходзіць да падбору нарыхтоўшчыкаў і наладзіць закуп прадукцыі ў кожным сельскім магазіне. Прамысловай прадукцыі ў 2012 годзе было выпушчана на 17 мільярдаў 362 мільёны рублёў, і дастатковым гэты паказчык назваць нельга, бо, як было адзначана ў дакладзе старшыні, знізілася вытворчасць мясной і рыбнай прадукцыі. Хаця вытворцы працуюць над абнаўленнем асартыменту хлебабулачных вырабаў (за год было выпушчана 30 новых яго відаў), рэалізацыя хлеба праз гандлёвую сетку зніжаецца — падзенне склала 15 працэнтаў. На гэты нездавальняючы факт асабліва звярнуў увагу прадстаўнік Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Фядоненка. Прычына многіх хібаў у рабоце глускіх кааператараў, па яго меркаванні, у тым, што яны не аналізуюць бягучую сітуацыю, свае поспехі і пралікі, не праяўляюць уласнай ініцыятывы, не шукаюць новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Ці не таму ўжо ў гэтым годзе Глускае раённае спажывецкае таварыства на 19-м месцы ў вобласці (сярод іншых райпо) па ўзроўні заработнай платы? Між тым людзі хочуць і могуць працаваць, зарабляць грошы, аднак для гэтага больш зладжана павінна працаваць уся сістэма спажывецкай кааперацыі, усе даведзеныя на год паказчыкі, як падкрэсліў у сваім выступленні Рыгор Бяляцкі, павінны быць выкананы, для гэтага патрэбна актывізаваць работы па мадэрнізацыі, больш шырока рэкламаваць свае тавары і паслугі праз сродкі масавай інфармацыі, пакуль не занятым у раёне застаецца рынак рытуальных паслуг — поўны яго спектр не аказваецца ні адным суб’ектам, а ў райпо ёсць такая магчымасць. Над гэтым пытаннем і над іншымі праблемамі варта працаваць больш настойліва, паслядоўна і прадумана. Тым больш, што на кожным гандлёвым участку, у кожным аддзеле спажывецкага таварыства і пра свае дасягненні, і пра вузкія месцы работы добра ведаюць. Гэта вынікала з выступленняў начальніка ўчастка грамадскага харчавання Тамары Самуйлік, галоўнага інжынера Канстанціна Сасноўскага, начальніка Хваставіцкага гандлёвага ўчастка Таццяны Волкавай, начальніка аддзела вытворчасці Вольгі Агейчык, прадаўца з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна “Расінка” Тамары Валчок. Наказам праўленню ад пайшчыкаў стала просьба старшыні Каткаўскага сельскага Савета Анатоля Касько ўстанавіць у магазіне аграгарадка кандыцыянер.
Другім пытаннем парадку дня сходу ўпаўнаважаных была справаздача рэвізійнай камісіі, з якой выступіла яе старшыня Галіна Багдановіч. У абавязкі рэвізораў уваходзіць кантроль за выкананнем статута спажывецкага таварыства, за захаванасцю яго маёмасці, эфектыўнасцю выкарыстання транспарту, а таксама службовыя расследаванні па фактах нястач і спагнанне прынесенай таварыству матэрыяльнай шкоды. Так, за 2012 год на аб’ектах раённага спажывецкага таварыства быў выяўлены 401 выпадак нястач на 189 мільёнаў рублёў, уся гэта сума з вінаватых спагнана, крадзяжоў з аб’ектаў райпо ў мінулым годзе не зафіксавана.
Заслухаўшы дакладчыкаў і ўсіх выступаючых, удзельнікі сходу адзінадушна прагаласавалі за тое, каб работу Глускага раённага спажывецкага таварыства прызнаць здавальняючай. Разам з гэтым была ўнесена прапанова пры перадачы тавараў пайшчыкам захаваць узносы (абавязковы і ўступны) толькі для новых пайшчыкаў, а для тых, хто стаў ім у ранейшыя гады, абавязковы ўзнос у 50 тысяч адмяніць. Так і было вырашана на справаздачным сходзе ўпаўнаважаных.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость