Темы

Месяц кастрычнік і нашы даходы

З паказчыкам 4 684 400 рублёў Глускі раён займае чатырнаццатае месца сярод сельскіх раёнаў вобласці па ўзроўні намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы за кастрычнік гэтага года. А за перыяд з пачатку года — мы па гэтым паказчыку знаходзімся на 15 месцы ў вобласці. Даведка: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па вобласці ў кастрычніку 2014 года склала 5 295 700 рублёў.

У параўнанні з вераснем зар- плата за кастрычнік павялічылася ў сярэднім на 67 300 рублёў.  Паказчык па росту зарплаты за дзясяты месяц года па раёне ў цэлым выкананы амаль на 102 з паловай працэнты, аднак 12 мясцовых  арганізацый з даведзеным заданнем не справіліся. Гэта ААТ “Глускія Бытпаслугі”, ЗАТ “Глускдрэў”, СВК “Дружба”, калгасы “Слаўгарадскі” і “Зара”, эксперыментальная база “Глуск”, ДРБУ-213, РУП “Белпошта”, Глускае раённае спажывецкае таварыства, УКП “Жылкамгас”, санаторная школа-інтэрнат, а таксама аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Перавышаюць сярэднераённы паказчык па заработнай плаце ў кастрычніку будаўнічыя арганізацыі Глуска. Так, у ААТ ПМК-86 “Водбуд” заробкі склалі 4 млн 935 тыс. рублёў, што адпавядае прыкладна 460 доларам ЗША ў эквіваленце; работнікі ААТ “Глускі Рамбуд” атрымалі ў сярэднім па 5 млн 670 тыс., а гэта каля 530 долараў ЗША; больш плённа папрацавалі ў Глускай ПМК-249: зарплата за кастрычнік тут перавысіла 10 мільёнаў рублёў і адпаведна тысячу долараў у эквіваленце.

Разам з гэтым у 11 арганізацыях раёна некаторым работнікам праводзілася даплата да ўзроўню мінімальнай, а яна з улікам індэксацыі на 13 % у кастрычніку склала 1 841 483 рублі.

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость