Темы

Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД

Бабруйск, які ў 2017 годзе стане культурнай сталіцай Беларусі, можа таксама прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД. Аб гэтым паведаміў 24 жніўня міністр культуры Барыс Святлоў у час семінара ідэалагічнага актыву Беларусбанка, прысвечанага фарміраванню ў краіне культурнай прасторы.

Барыс Святлоў, у прыватнасці, адзначыў, што гэты Год культуры стаў вельмі насычаным у плане цікавых мерапрыемстваў, а яго вынікі будуць падводзіцца ў снежні. Прыкладна ў гэты перыяд адбудзецца перадача ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі ад горада Маладзечна да Бабруйска, які, як было аб’яўлена ў маі, стане культурнай сталіцай будучага года. “Калі атрымаецца, то па рашэнні адпаведных структур, магчыма, Бабруйск стане ў наступным годзе і культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, – заўважыў кіраўнік ведамства.

Сярод найбольш значных будучых мерапрыемстваў у сферы культуры ён назваў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Рагачове 4 верасня, а таксама Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, што па традыцыі праводзіцца ў лістападзе. Адной з найбольш важных падзей, якія адбыліся за 2016 год, міністр назваў прыняцце Кодэкса аб культуры, работа над якім вялася на працягу апошніх гадоў. На думку Барыса Святлова, кодэкс зроблены дастойна і як мае быць.

Праект “Культурная сталіца Беларусі” стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету перахапілі Гомель, Нясвіж, Гродна, Брэст. У бягучым годзе ганаровага статусу ўдастоена Маладзечна. Гэта дае магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як з боку беларусаў, так і з боку замежных гасцей.

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость
Общество

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

2 июля 2025
Читать новость
АПК

Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области

2 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства 

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем